haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

26.08.2019 06:53

279 праглядаў

0 каментароў

Яшчэ адна ахвяра на вытворчасьці: у Лепельскім раёне загінуў камбайнэр

Паводле дадзеных сьледзтва, 24 жнiўня каля 14.40 пры ўборцы збожжавых на тэрыторыі Лепельскага раёна ў жатку камбайна трапіў 53-гадовы камбайнэр. Мужчына загінуў на месцы здарэньня, паведамляе СК.

Паводле папярэдніх дадзеных, падчас працы мужчына пасьля засьмечваньня жняяркі пакінуў кабіну камбайна, не заглушыўшы рухавік. Пасьля таго, як мужчына ачысьціў жняярку ад сьмецьця, яна прыйшла ў рух і захапіла мужчыну.

Паводле статыстыкі, за першыя паўгода 2019 году ад траўмаў на вытворчасьці ў Беларусі загінулі 53 чалавекі, у тым ліку 27 — па віне наймальніка.

/**/ /**/ /**/
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

За паўгода ад траўмаў на вытворчасьці загінулі больш за 50 беларусаў

https://www.svaboda.org

Апошнія навіны