haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

28.08.2019 06:06

497 праглядаў

0 каментароў

25-гадовы настаўнік гісторыі скончыў жыццё самагубствам

У Вілейскім раёне загінуў 25-гадовы настаўнік гісторыі Арцём Харашэй, піша «Наша Ніва». Хлопец знік 23 жніўня.

Паведамлялася, быццам зранку ён паехаў у грыбы ў лес каля возера Свір і перастаў выходзіць на сувязь.

Яго шукалі міліцыя, ратавальнікі, мясцовыя жыхары і валанцёры. 25 жніўня ў лесе недалёка ад вёскі Няверавічы (Мядзельскі раён) знайшлі аўтамабіль Харашэя, а потым і яго самога.

У каментары парталу mlyn.by афіцыйны прадстаўнік упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама Сяргей Басько распавёў, што паводле папярэдняй версіі, Харашэй скончыў жыццё самагубствам. Праверкай інцыдэнту займаецца Следчы камітэт.

Харашэй працаваў выкладчыкам гісторыі у Вілейскім каледжы. Яго калегі адгукаюцца пра хлопца добра: «Разумны хлопец. Скончыў магістратуру, вучыўся ў аспірантуры БДУ. Для нас гэта шок, ніхто не чакаў такога. Прыкмет, што штосьці не ў парадку, аніякіх не было. Праблем з працай таксама. Арцём быў на добрым рахунку, вельмі разумны хлопец, вельмі добры спецыяліст».

Пахавалі Арцёма Харашэя 27 жніўня.

Фота: Арцём Харашэй / nn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.


https://euroradio.fm

Апошнія навіны