haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

24.10.2019 07:39

474 прагляда

0 каментароў

У Гарадоцкім раёне на пажары загінуў мужчына

Трагедыя адбылася ў вёсцы Мішуціна Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. 23 кастрычніка каля поўначы ў в. Мішуціна гарэў жылы дом.

У МНС паведамленне аб пажары паступіла 22 кастрычніка ў 23.56.

У выніку пажару загінуў мужчына, які знаходзіўся ў гасцях у гаспадыні дома.

Яшчэ два чалавекі пацярпелі на пажары ў Віцебскай вобласці ў мінулыя суткі.

Адзін пажар жылога дома адбыўся а палове сёмай вечара ў аўторак у вёсцы Богушава Полацкага раёна. Гаспадар дома быў выратаваны жыхарамі вёскі да прыбыцця ратавальнікаў. Ён шпіталізаваны.

Яшчэ адно ўзгаранне адбылося 22 кастрычніка каля 11 вечара ў аграгарадку Бігосава Верхнядзвінскага раёна. Пры пажары кватэры супрацоўнікамі МНС быў выратаваны гаспадар, які таксама шпіталізаваны.

Прычыны пажараў ўстанаўліваюцца.

Паводле: https://www.sb.by

Апошнія навіны