haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

28.10.2019 20:15

638 праглядаў

0 каментароў

Забойцу затрымалі ў Гарадоцкіім раёне. Гэты забойца ў Шумілінскім раёне забіў мужчыну, а жонка яшчэ паспела збегчы

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце забойства ў Шумілінскім раёне, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько.

Увечары 25 кастрычніка 32-гадовая жанчына паведаміла ў праваахоўныя органы аб тым, што на яе мужа напаў з нажом іх агульны знаёмы. Яна таксама распавяла аб месцы здзяйснення злачынства: у лесе следчыя знайшлі цела 37-гадовага мужчыны.

Па папярэдніх дадзеных, муж і жонка днём пайшлі ў лес збіраць ягады, а калі вярнуліся да свайго аўтамабіля, іх чакаў 41-гадовы знаёмы. Падчас сваркі ён ударыў мужчыну нажом. Жонка пацярпелага ўцякла, а нападнік схаваўся.

Цяпер мужчына затрыманы, яго адшукалі ў Гарадоцкім раёне. Распачатая крымінальная справа па ч.1 арт.139 КК (забойства).
https://nn.by

NN.by

Апошнія навіны