haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

08.12.2019 18:56

478 праглядаў

0 каментароў

Дырэктарцы мінскай школы стала дрэнна падчас комплекснай праверкі — яна памерла

Дырэктарцы мінскай школы № 134 Алене Пазенка стала дрэнна, калі ў школе знаходзілася камісія з комлекснай праверкай. Днямі дырэктарка памерла, пра гэта пачалі пісаць у сацсетках.

Алена Пазенка / 134minsk.schools.by

На сайце школы ўжо з’явіліся спачуванні ад імя бацькоў і школьнікаў. Некаторыя з бацькоў адзначаюць, што менавіта Пазенка зрабіла школу «амаль элітнай».

На нядаўніх парламенскіх выбарах у школе № 134 размяшчаліся тры выбарчыя ўчасткі. Ні Алена Пазенка, ні яе намесніцы не ўваходзілі ва ўчастковыя камісіі і не ўдзельнічалі ў іх працы.

4 снежня на нарадзе з чыноўнікамі Мінскай вобласці Аляксандр Лукашэнка загадаў навесці парадак у школах. Па яго словах, стан некаторых школаў аварыйны: «Мною неаднаразова давалася даручэнне навесці парадак у школах. Ва ўстановах, дзе вучацца дзеці, павінны быць створаныя бяспечныя і камфортныя ўмовы».

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў шэрагу школ Міншчыны цепласеткі знаходзяцца ў аварыйным стане, падвальныя памяшканні захламленыя, а пажарныя апавяшчальнікі не працуюць.




Апошнія навіны