haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

12.01.2020 14:23

1426 праглядаў

0 каментароў

Пешаход, якога ў Гарадоцкім раёне на вясковай дарозе збіў VW, памёр у бальніцы

Мужчына загінуў пад коламі аўтамабіля ў Гарадоцкім раёне. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.

Смяротная аварыя адбылася 11 студзеня, каля 19.00. Папярэдне ўстаноўлена, што 40-гадовы кіроўца Volkswagen Passat ехаў па трасе Р114 Гарадок — Ула — Камень. На 5-м кіламетры дарогі ён збіў 46-гадовага мужчыну, які выйшаў на праезную частку.

У выніку ДТЗ пешаход атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 21.30 памёр.

Па словах вадзіцеля, ён не заўважыў пешахода, бо пасля сустрэчнага раз’езду быў аслеплены святлом фар сустрэчнага аўтамабіля.

Паводле : https://auto.tut.by/news/accidents/668303.html

Апошнія навіны