haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

14.02.2020 14:41

606 праглядаў

0 каментароў

У Гарадоцкім раёне гэтай ноччу адбыўся пажар у пад’ездзе шматкватэрнага дома

У палове першай ночы ў Гарадоцкі раённы адзел МНС паступіла паведамленне пра пажар у шматкватэрным доме ў аграгарадку Пальмінка.

Гэтае паведамленне паступіла ў 00-26 хв. 14 лютага і датычалася пажара ў пад’ездзе шматкватэрнага жылога дома ў в. Пальмінка Гарадоцкага раёна.

У выніку пажару пашкоджаны дзве ўваходныя дзверы ў суседнія кватэры, у пад’ездзе закураны столь і сцены. Прычына пажару высвятляецца. Найбольш верагодныя версіі: праблемы электраабсталявання або падпал у пад’ездзе.

Фота ілюстратыўнае.

Т. Гаражанка

Паводле: https://vitebsk.mchs.gov.by/novosti/297715/

Апошнія навіны