haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

28.04.2020 12:53

3282 прагляда

0 каментароў

Першая смерць ад каранавіруса COVID — 19 зафіксавана ў Гарадку?

У ноч з 27 на 28 красавіка ў Віцебску ў стане штучнай комы сканчаўся 58 гадовы жыхар г . Гарадка Аляксандр Б., які працаваў на Гарадоцкім прадпрыемстве кацельняў і цеплавых сетак.

Сумная навіна прыйшла сёння на Радуніцу ад маіх сяброў: ва ўзросце 58 гадоў у Віцебску у стане штучнай комы сканчаўся Аляксандр Б.. Сканчаўся чалавек, якога я ведаў па жыццю на Гагарына ў нулявыя годы гэтага стагоддзя, які падзяляў мае дэмакратычныя погляды.

Пытальнік які пастаўлен ў назве матэрыяла не выпадковы. Зараз нашы чыноўнікі ад медыцыны наўмысна, па палітычнаму ўказанню зверху — ад каранавіруса ў нас не паміраюць!—заніжаюць у разы смяротнасць ад COVID — 19. Пры гэтым смяротнасць ад COVID — 19 спісваецца то на пнеўманію, то на хранічныя хваробы — гіпертанія, дыябет, інсульт, якія ў сталым узросце маюць многія жыхары Беларусі. Ды і пра смерці ад каранавіруса COVID — 19 наш раённы штаб не паведамляў, але ж гэта не значыць, што іх не магло быць у нашым раёне.

Але Аляксандр Б. асаблівых захворванняў у 58 гадоў не меў. За яго жыццё спачатку змагаліся дактары Гарадоцкай ЦРБ, забяспечваючы кіслародам і кропельніцамі, пры якіх яму цяжка было ляжаць на спіне. Потым яго даставілі ў рэанімацыю Віцебска і падключылі да штучнай вентыляцыі лёгкіх, а таксама  ўвялі ў штучную кому. Толькі каранавірус так паражае лёгкія, што і намаганні дактароў часам не ратуюць хворых з COVID — 19.

Пандэмія каранавіруса прысутнічае і на Беларусі. Таму калі эпідэмія набірае моц і з Віцебска і Мінска пайшла ў райцэнтры Докшыцы, Стаўбцы, Шуміліна, Паставы, Бешанковічы і г.д. выглядае «дзікунствам» непатрэбная бравада нашага кіраўніка з яго выказваннямі пра «капыты», «наморднікі», «жрать» і г.д. Бо мы людзі, мы ядзім, носім маскі, даглядаем за сабой і не дзікуны, а грамадзяне. Толькі аднойчы памыліліся: не за таго прагаласавалі.

Людзі! Будзьце разумнее- не слухайце ЯГО! Беражыце сябе! Выходзьце з дому ў ахоўнай масцы і пальчатках! Трымайце адлегласць у паўтара-два метры ў грамадскіх месцах: крамах, рынках, грамадскім транспарце і г.д.. Не удзельнічайце ў масавых мерапрыемствах. Апрацоўвайце сябе і прадукты антысептыкамі пасля вяртання з гораду.

Нашы медустановы і апаратура ў іх не гумавыя, каб вытрымаць эпедымічны наплыў хворых пнеўманіяй з COVID — 19. Не стаўце дактароў перад выбарам: каго ратаваць, а каго — не.

Выказваю глыбокія спачуванні маці, роднай сястры, жонцы, дзецям, блізкім і знаёмым Аляксандра Б. Няхай зямля будзе яму пухам, а светлая памяць захаваецца ў нашых сэрцах!

Леанід Гаравы

Апошнія навіны