haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Здарэнні

03.07.2020 09:34

493 прагляда

0 каментароў

П’яны кіроўца пайшоў на лабавы таран міліцэйскага аўто. Рэакцыя міліцыянера трапіла на ВІДЭА

Учора ў Бабруйску п’яны бяспраўнік на аўтамабілі Subaru Forester пратараніў аўтамабіль Дэпартамента аховы, паведамляе МУС.

Аўто заўважылі супрацоўнікі мясцовага аддзела аховы, калі яно ехала па тратуары: на патрабаванні спыніцца кіроўца не адрэагаваў. У выніку пачалася пагоня па горадзе на хуткасці да 120 км/г.

У выніку вырашылі перакрываць дарогу міліцэйскім Geely. Але парушальніка гэта не спыніла — і ён пратараніў аўтамабіль.

У 39-гадовага кіроўцы ў крыві было 2 праміле алкаголю. Акрамя таго, у яго не было пасведчання кіроўцы.

У выніку сутыкнення ніхто не пацярпеў. На кіроўцу склалі адміністрацыйныя пратаколы.


https://nashaniva.by/?c=ar&i=254612

Апошнія навіны