ён есць праз зонд, дыхае з дапамогай апарата і амаль не рэагуе на навакольных. Бабуля, якая гадуе ўнука з дзяцінства, вырашыла прывезці яго дадому. Цяпер ён знаходзіцца ў хірургічным аддзяленні Светлагорскай ЦРБ, паведамляе выданне «Ранак».
Мікалай Лось са Светлагорска служыў механікам-кіроўцам у
Два гады Мікалай правёў у вайсковым медыцынскім цэнтры ў Мінску, але аднавіцца яму так і не ўдалося. Са слоў бабулі Кацярыны Дзянісаўны, часам Коля рэагуе на размову і музыку, спрабуе сказаць нейкія гукі, атрымліваецца нешта накшталт мычання. Есць ён праз зонд, нармальную вагу так і не набраў.
Выданне патэлефанавала бабулі, каб яна расказала, якія навіны ў Колі.
— Добрага мала, адным словам. Ляжыць, няшчасны. Не размаўляе, харчаванне зондавае, дыхае — таксама трубачка ШВЛ дапамагае. Ножкі не гояцца, можа, тут ужо дапамогуць хірургі.
— Чаму раны на нагах?
— А бог яго ведае. Можа, нешта не так першапачаткова зрабілі.
З Мінска ў Светлагорск Колю прывезлі машынай хуткай дапамогі, шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне ЦРБ.
— На дзесяць дзён мы ў хірургіі. Другі дзень, як пераехалі. Потым забяру яго, будзем дома.
— А што дактары кажуць?
— Нічога добрага, прагнозаў добрых няма. Сказалі, нават сядзець не будзе, не тое што хадзіць. А я думаю, раптам мы адны з тысячы і ўсё атрымаецца?
За лёсам Мікалая сочаць неабыякавыя людзі, прывозяць спецыяльнае харчаванне і тэлефануюць Кацярыне Дзянісаўне са словамі падтрымкі. Яны ж знайшлі рэабілітацыйны цэнтр у Маскоўскай вобласці, які гатовы быў прыняць Колю.
— Ён жа важыць 32 кілаграмы. Трошкі набраў вагу, пайшло запаленне. Куды яго везці? — кажа Кацярына Дзянісаўна. — Іншы доктар сказаў, што ўжо позна ехаць на рэабілітацыю, шмат часу прайшло. У яго скаванасць — пакрывіліся ручкі, ножкі, я ўвесь час раблю масаж.
У медцэнтры, дзе ўвесь гэты час знаходзіўся Коля, ніякіх надзей на аднаўленне бабулі не давалі. Ездзіць некалькі разоў у тыдзень у сталіцу было цяжка. У выніку жанчына вырашыла прывезці ўнука дадому.
— Мне ўжо хутка 70. Тры гадзіны туды, тры назад і ў Колькі шэсць гадзін сяджу.
Пасля выпіскі Кацярына Дзянісаўна разам з унукам адправяцца дадому.
— Я яму вызваліла залу. Нам кажуць, з такой хваробай, як у яго, доўга не працягнеце. Я адказваю — працягнем. Выжывем на злосць усім. Нам Бог дапамагае. Што ён [Коля] дарма цярпіць трэці год? Гэта выпрабаванне, мы цярпім. Песню яму ўключаю «Ціха ў царкву я ўвайду». Ён так яе любіць!
Кацярына Дзянісаўна кажа, што ім павінны былі даць жыллё, але тыя варыянты, што былі, не падышлі.
— Сына з Колькай паставілі на чаргу
Кватэру жанчына хацела на першым паверсе, каб лягчэй было даваць рады з Колем. Магчыма, рашыцца на куплю, калі знойдзецца прыдатны варыянт.
З вайсковай часткі суд пастанавіў спагнаць 80 тысяч рублёў на карысць Мікалая. Міністэрства абароны выплаціла сям’і кампенсацыю.
— Але што мне з яе? Вярніце дзіця, якім ён быў. Гэта немагчыма, адказваюць, вы ж ведаеце.
Цяпер у Кацярыны Дзянісаўны распарадак дня такі: прыходзіць да Колі ў бальніцу, праводзіць з унукам некалькі гадзін, потым ідзе дадому «гатаваць булёнчык» — і зноў да яго.
Бабуля пісала звароты ў Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя, ствараліся медыцынскія кансіліумы, яны давалі заключэнні аб стане Мікалая.
— Зменаў не бачаць,— уздыхае Кацярына Дзянісаўна.
— Вам цяпер нейкая дапамога патрэбная?
— Спецыяльны ложак нам паабяцалі, харчавання [для Колі] я набрала, пенсію [па інваліднасці] прызначылі, ужо цяпер лягчэй. У нас хутка дзень нараджэння, будзе 22. Як-небудзь справімся. Людзей добрых шмат, дапамагаюць.
Паводле выдання:https://www.ranak.me