haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

28.01.2015 12:59

2837 праглядаў

0 каментароў

У культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок» пачалі паказ фільмаў. Расклад. Удакладненне.

З 27 студзеня пачаўся паказ фільмаў пераважна ў фармаце 3D у культурна-асветніцкім цэнтры «Гарадок»

Прайшло чатыры месяцы пасля завяршэння «Дажынак» і ў Гарадку распачаўся нарэшце паказ фільмаў у фармаце 3D. У першы дзень паказу дэманстравалася чатыры фільмы фармату 3D: «Тры асілкі», «Ход канём», «Снежная каралева» і «Перазамарозка», а таксама фармата 2D «Абрабаванне па-амерыканскі».

Кінасеансы ў будні дзень пазначаны на 16, 18 і 20 гадзін. Кошт дзіцячых білетаў — 15 тыс. рублёў, а дарослых — 20 тысяч рублёў. Гэтыя кошты ў два і тры разы ніжэй, чым у Віцебску або Менску.

Фота Кацярыны Верамеевай з групы «Гарадок і ўсе мы»: ok.ru/group/43474792546533

Ад рэдакцыі. У першы дзень дэманстравалася два фільмы ў фармаце 3D: «Тры асілкі: Ход канём» і «Снежная каралева 2: Перазамарозка». Адсутнасць двукропья ў аб’яве арганізатараў прывяло да недакладнасці. Дзякуй чытачам, якія звярнулі на гэта ўвагу.

Л. Антонаў

Апошнія навіны