haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

04.03.2015 07:59

2248 праглядаў

0 каментароў

Гарадок перамог Лагойск, але саступіў MODUMу. Відэа.

1 сакавіка адбылася трансляцыя чарговай гульні «Брэйн-рынг» канала АНТ ў якой прымала ўдзел каманда інтэлектуалаў з Гарадка на чале з капітанам Анатолем Войлакавым

У першым матчы каманда Гарадка пераканаўча перамагла каманду Лагойска. У другім матчы MODUM яшчэ больш пераканаўча перамог Валожын. У фінальнай гульні Гарадок адразу выходзіў наперад, але не здолеў давесці гульні да перамогі — атрымаць пяць ачкоў.

Дэбютнае выступленне каманды Гарадка ў складзе Анатоля Войлакава, Андрэя Кушніра, Алега Ладохіна, Яўгена Лукашова, Гардзея Шпунцікава, прадстаўніка Віцебска Аляксея Гегеля магчыма лічыць паспяховым, бо дасягнута перамога над камандай з райцэнтра і была годная гульня з больш дасведчанай камандай MODUM.

Л. Антонаў

Апошнія навіны