haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

24.12.2015 09:55

2489 праглядаў

0 каментароў

У Гарадку адбылося шэсце Дзедаў Марозаў з віншаваннямі і запальванне галоўнай елкі края. Фота і відэа.

23 снежня ў райцэнтры па вуліцы Савецкай адбылося шэсце Дзедаў Марозаў са Снягуркамі, якія потым павіталі жыхароў з Новым годам, а напрыканцы запалілі галоўную елку Гарадоччыны.

Учора ў Гарадку адбылося шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак са сваімі камандамі, якія прадстаўлялі шматлікія арганізацыі горада і раёна. З-за адсутнасці снега і мароза галоўны Дзед Мароз ехаў не ў санях, а на мотаблоку.

Шэсці віталі шматлікі яжыхары, якія прыйшлі пабачыць гэтае карнавальнае шэсьце, а таксама паслухаць віншаванні галоўных навагодніх герояў.

Эстафету віншаванняў каля культурна-асветніцкага цэнтра “Гарадок” распачалі каманды Дзеда Мароза і Снягуркі з аграрна-тэхнічнага і прафесійна-тэхнічнага каледжаў нашага райцэнтра.

Амаль гадзіну ішлі гэтыя віншаванні, якія чаргаваліся карагодамі, а напрыканцы віншавання Дзед Мароз з рэдакцыі раённай газеты выканаў святочную песню пад якую танчылі ўсе Снягуркі.

На свяце навагодніх віншаванняў Вольга Каўрыга, намесніца начальніка аддзела Гарадоцкага райвыканкама, падвяла вынікі выставы “Цуда-елка”, якая пачала дэманстравацца ў выставачнай зале КАЦ “Гарадок”. Шматлікія дыпл шэсце Дзедаў Марозаў са Снягуркамі лі омы былі ўручаны прадстаўнікам сельскіх дамоў культуры, арганізацый і прадпрыемстваў Гарадка. Гран-пры атрымалі прадстаўнікі Гарадоцкай райбальніцы, якія прадставілі 12 ёлак на навагоднюю выставу, што будзе адкрыта да 8 студзеня.

Напрыканцы навагодняй імпрэзы, яе ўдзельнікі з дапамогай Дзедаў Марозаў запалілі галоўную елку Гарадка і пачалі ладзіць каля яе карагоды.

Леанід Гаравы, фота аўтара.

Апошнія навіны