haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

26.12.2015 09:22

2490 праглядаў

0 каментароў

Выстава «Цуда-елка» стварае святочны настрой.

У выставачнай зале культурна-асветніцкага цэнтра «Гарадок» дзейнічае да 8 студзеня выстава «Цуда-елка». На выставе прадстаўлена больш 50 елак ад шматлікіх арганізацый Гарадоччыны, а таксама калядныя працы майстроў Гарадоцкага Дома рамёстваў.

23 студзеня ў выставачнай зале культурна-асветніцкага цэнтра “Гарадок” адкрылася выстава “Цуда-елка”. На выставе прадстаўлена больш 50 ёлак , якія зроблены аматарскімі намаганнямі ў шматлікіх арганізацыях сельскіх дамоў культуры раёна, а таксама ў арганізацыях Гарадка.

Для стварэння навагодняга настрою гэтае выстава самая прыдатнае месца ў Гарадку. Наведвальнікі выставы могуць пабачыць палёт фантазіі ў стварэнні , як экаёлак так і крэатыўных падыходаў у вырабе навагодніх прыгажунь. Так у сваеасаблівым стылі гурткоўцаў Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа выраблены тры елкі, якія атрымалі 2-е месца на выставе.

Арганізацыі Гарадоччыны пры вырабе елак выкарыстоўвалі падручны матэрыял і гэта бачна ў наступных кампазіцыях.

Гра-пры выставы “Цуда-елка” заваявалі кампазіцыі Гарадоцкай райбальніцы, якія створаны работнікамі реанімацыйна-анестэзіялагічнага аддзялення.

Дапаўняюць святочны настрой выставачнай залы калядныя кампазіцыі, прадстаўленыя Гарадоцкім Домам рамёстваў, якія размешчаны на сценах залы.

Уваходны кошт білета чыста сімвалічны: 4-5 тысяч для дарослых, 2 тысячы для дзяцей. Пры наведванні выставы напружвае адно: большасць экспазіцый размешчана ўнізе на падлозе, а не на шкляных падставах.

Л. Антонаў, фота аўтара

Апошнія навіны