haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

04.12.2017 07:02

5321 прагляд

5 каментароў

Каменныя фаласы ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі і вандроўка ў Дарахоўскі лес

25 лістапада група вандроўнікаў з Воршы наведала Гарадоцкі краязнаўчы музей, а таксама пабывала ў Дарахоўскім лесе ў ваколіцах якога і ў ім самім краязнавец Іван Вашчыла ў 70-я гады мінулага стагоддзя знайшоў каменныя фаласы. Паліна Сцепаненка падзялілася сваімі матэрыяламі з Радыё «Рацыя»

Каменныя фаласы ў музеі ў Гарадку (Віцебская вобласць) не выстаўленыя ў агульнай экспазіцыі.
Пры папярэдняй дамоўленасці экспанаты выносяць з фондаў музея.
Супрацоўнікі музея тлумачаць гэта тым, што найбольш частыя наведнікі музея — дзеці. Ці ёсць нешта непрыстойнае для дзяцей ў каменных артэфактах — пытанне спрэчнае. Зрэшты, экспазіцыйная плошча дазваляе паказваць каменныя фаласы ў асобнай невялікай зале.
Гэтыя фаласы археалагічнага паходжання. Іх знаходзяць і ў зямлі, і на дне глыбокіх таямнічых азёраў.
Музейныя супрацоўнікі звязваюць паходжанне артэфактаў з культам урадлівасці.
Самы апошні экспанат (крайні злева) знойдзены на вуліцы Стара-Полацкай у Гарадку.
Музейная калекцыя з часом дапаўняецца. Знаходзяць каменныя фаласы і ў самім Гарадку- на гародах.
Вёска Дарахі.
Каменныя фаласы з Гарадоцкага раёну яшчэ недастаткова даледаваныя. На іх звярнуў увагу ў 70-ыя гады 20-га стагодзя краязнаўца Іван Вашчыла, які знайшоў іх у лесе каля вёскі Дарахі.
Кажуць, што вёска Дарахі, цяпер «дачная».
Дарога ў Дарахоўскі лес. Далей — толькі пешшу.
Леанід Гаравы з эскурсантамі з Воршы пры ўваходзе ў Дарахоўскі лес.
Леанід Гаравы, краязнаўца, былы настаўнік, звольнены ў 2005 годзе па палітычных матывах шмат робіць для таго, каб пра унікальнасць Гарадоцкага рэгіёну даведаліся ў свеце.
Дарахоўскі лес багаты на курганы, якія раскопваў археолаг Георгі Штыхаў.

Леанід Гаравы лічыць, што культ фаласаў мог бы спрыяць стварэнню эксклюзіўнага накірунку вандровак у Гарадок і Дарахоўскі лес.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

https://www.racyja.com

Апошнія навіны