haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

02.10.2018 18:24

5851 прагляд

0 каментароў

Народны фальклорны калектыў «Глейна» прыняў удзел у фестывалі, дзе меладычна перапляліся рускія і беларускія традыцыйныя песні

Больш за 130 выканаўцаў з Пскоўскай вобласці, Санкт-Пецярбурга, Рэспублікі Беларусь сабралася на абласным фальклорным фестывалі імя Вольгі Сяргеевай ва Усьвяцкім раёне Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі.

У праграме другога дня фестываля: сустрэча ўдзельнікаў фестывалю каля дома Вольгі Сяргеевай, выкананне працяжна старадаўніх песень і парна-бытавых танцаў, шэсце, народнае гулянне і канцэрт з удзелам фальклорных калектываў.

Вольга Сяргеева — фальклорная спявачка, якая стала музычным сімвалам радзімы для Андрэя Таркоўсчкага ў яго фільме «Настальгія» (там гучаць песні ў выкананні Сяргеевай — «Ой, кумачкі» і вясельны плач «Кармільца-Божухна»).

Народны фальклорны калектыў «Глейна» ДУК «Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці» з’яўляецца ўдзельнікам фестывалю з моманту яго стварэння ў 2004 годзе. Старадаўнія абрадавыя песні Пскоўскай вобласці і Гарадоччыны вельмі цесна пераплятаюцца і па мелодыі, і па тэксце, некаторыя з іх ідэнтычныя. У выкананні «Глейна» прагучалі песні з рэпертуару вядомай фальклорнай выканаўцы Вольгі Федасеяўны Сяргеевай, а таксама традыцыйныя абрадавыя песні Гарадоцкага раёна.

Фестываль стаў цудоўным святам для ўсіх. Усе ўдзельнікі і госці з незвычайным натхненнем сустракалі выступлення ўсіх артыстаў і калектываў, атрымліваючы асалоду ад фальклорнай старадаўняй песняй.

Паводле: https://vk.com/public165111063

Пераклад рэдакцыі з расейскай мовы.

Апошнія навіны