haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

28.03.2019 13:36

946 праглядаў

0 каментароў

У Гарадоцкім раёне «Беларусьфільм» у сакавіку здымаў сюжэты фільма на тэму беларускага эратычнага фальклору

У сакавіку здымачная група «Беларусьфільма» пад кіраўніцтвам рэжысёра Юрыя Цімафеява правяла на Гарадоччыне здымку эпізодаў фільма «I мы з тых варот, адкуль увесь народ» на тэму беларускага эратычнага фальклору.

«Беларускі фальклор працяты глыбокім „жыццёвым“ сімвалізмам, які з стагоддзя ў стагоддзе перадаваўся пакаленнямі. Абрады з эратычным падтэкстам ў нашых продкаў былі прыгатаваныя на кожнае свята. Лічылася, што выконваць іх трэба па правілах і сапраўды ў тэрмін, інакш страцяць сваю магію. У дакументальная карціне пад працоўнай назвай „I мы з тых варот, адкуль увесь народ“, у немудрагелістых, часта гумарыстычных, часам грубаватых, часам тонкіх народных абрадах узнаўляецца не толькі глыбока сімвалічны вобраз „сорамна“ частак цела, але і разгортваецца панарама сялянскага жыцця з яе пачуццёвымі запалам і філасофскім асэнсаваннем свайго быцця. Эратызм, як сімвалічнае афармленне сэксуальнасці і палавых узаемаадносін выступае элементам практычна ўсіх рытуальных абрадаў каляндарнага і сямейна-бытавога цыклаў.

Фільм будзе складацца з такіх яркіх каляндарных абрадах на Беларусі такіх як: „Жаніцьба Цярэшкі“ (Лепельшчына), „Пахаванне Дзеда“ (Гарадоцкі раён) -абрады занесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, Масьленіцы, Купалле ... Таксама фільм будзе насычаны песенным эратычным фальклорам.» — так вызначылі ідэю фільма яго стваральнікі.

Гарадоччына не здарма была абрана адной з пляцовак, якая мусіла быць прадстаўлена ў фільме на тэму беларускага эратычнага фальклору. Бо менавіта ў нашым краі захаваўся абрад «Пахаванне Дзеда», які занесены ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі і мае пэўны эратычны змест. Таксама на гарадоцкай зямлі, каля Дарахоў і каля Бычыхі знаходзілі каменныя фаласы, якія часткова захоўваюцца ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі.

Здымачная группа «Беларусьфільма» ў першы дзень знаходжання на гаррадоцкай зямлі здымала абрад «Пахаванне Дзеда» ў Даўгапольскім сельсавеце.

На другі дзень вялася праца па стварэнню сюжэтаў пра каменныя фаласы, як у краязнаўчым музеі, так і пры наведванні вёскі Дарахі, дзе ў яе ваколіцах знаходзіў гэтыя артэфакты Іван Вашчыла, самы малада поўны кавалер Георгіеўскага крыжа, уражэнец в. Вашчылы каля возера Сенніца, на мяжы 60-70-х гадоў мінулага стагоддзя.

У планах здымачнага калектыву наведванне розных мясцін Беларусі, дзе прысутнічае эратычны беларускі фальклор. І на прыканцы гэтага года па выніках унікальнай экспедыцыі па Беларусі павінен быць гатовы фільм пра наш эратычны фальклор.

Л.Антонаў

Фота прадстаўлена ўдзельнікамі здымачнай групы.

http://haradoktour.by

Апошнія навіны