haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

04.04.2019 07:44

655 праглядаў

0 каментароў

Школьнікі, якія выйшлі ў Пецярбургу з бел-чырвона-белым сцягам: Мы хацелі паказаць, што Беларусь — асобная краіна

25–31 сакавіка ў расійскім Санкт-Пецярбургу прайшоў адкрыты турнір юных матэматыкаў, у ім зборная мінскіх гімназій заняла трэцяе месца. Хлопцы выйшлі па ўзнагароду з бел-чырвона-белым сцягам.

Адзін з удзельнікаў, Вадзім Вергасаў, вучань мінскай гімназіі № 29, растлумачыў, чаму так зрабіў.

«Ідэя выйсці са сцягам на ўзнагароджанне была ўсіхная.

Прычына — некаторыя жыхары Расіі лічаць, што Беларусь частка Расіі. Такія людзі ёсць і ў тусоўцы «матэматычных» турніраў. А нам, як удзельнікам, гэта не падабаецца. І сцягам мы хацелі паказаць, што мы асобная краіна. А бел-чырвона-белы выбралі, бо гэты сцяг больш гістарычны.

Па словах Вадзіма, іншыя ўдзельнікі не адразу зразумелі, што за сцяг у хлопцаў, а палічылі, што гэта такі «няправільны сцяг Аўстрыі».

Праблем у гімназіі ў вучняў не было. Але гэта пакуль — бо навіны пра выхад хлопцаў са сцягам толькі-толькі пачынаюць распаўсюджвацца.

«Галоўнае, каб дырэктар не лаяўся», — пасміхаецца Вадзім.

Другі ўдзельнік групы кажа, што ніякіх праблем праз выхад са сцягам не было. Некаторыя расіяне, праўда, не зразумелі, што за сцяг.

«Гэта было спантаннае рашэнне. У мяне быў дома сцяг, вырашыў узяць яго з сабою. Так, на ўсякі выпадак. А пасля вось так выйшла», — прызнаецца хлопец.

Праўда, назва ў зборнай не надта адпавядае сцягу — каманда мінскіх матэматыкаў назвалася «Саюзная дзяржава».

«Гэта таксама спантаннае рашэнне так назвацца. Такі сцёб, жарт для сваіх», — смяецца ён.

УШ
https://nn.by

Апошнія навіны