Але ўдзельнічаць у конкурсе можа не кожны.
Патрабаванні да будучай «Міс Беларусі»:
— быць грамадзянкай Беларусі і пастаянна пражываць на яе тэрыторыі;
-узрост: ад 18 да 24 гадоў;
— рост: не ніжэй 174 см;
— ніколі не быць замужам і не мець дзяцей;
— не быць фанаткай татуіровак і пірсінгу.
Калі гэты тэст паспяхова пройдзены, рыхтуйцеся да конкурсу.
7 лютага 2020 года 11.00 у Цэнтры культуры «Віцебск» (Віцебск, вул. Маякоўскага, 1) запланаваны абласны этап XII Нацыянальнага конкурсу прыгажосці «Міс Беларусь». Ён уключае папярэдняе сумоўе, вымярэнне росту і вагі ўдзельніцы, праверку адпаведнасці названым патрабаванням, самапрэзентацыю, якая складаецца з дэфіле ў купальніку і туфлях на высокім абцасе, фота- і відэаздымку, дэманстрацыю творчых здольнасцяў.
Паўфінал конкурсу адбудзецца 21 сакавіка 2020 года Нацыянальнай школе прыгажосці. Ну а даведаемся мы імя «Міс Беларусі», якая атрымае карону, буйны грашовы прыз і права прадстаўляць нашу краіну на міжнародных спаборніцтвах прыгажунь, 15траўня 2020 года падчас фіналу нацыянальнага конкурсу, які пройдзе ў Палацы спорту.
Фота з архіву «ВВ»
http://vitvesti.by