У свяце-конкурсе прынялі ўдзел 20 фальклорных калектываў з розных куткоў Віцебскай вобласці, а таксама госці з Расіі і Латвіі.
«Азерыца» прадставіла на конкурсе старадаўнія вясельныя традыцыі Гарадоччыны. Майстэрскі пабудаваная праграма выступлення ансамбля складалася з песен і інструментальных мелодый, характэрных для розных этапаў традыцыйнага вяселля. Віртуознасць музыкаў «Азерыцы», вельмі шчырая і кранальная манера выканання, уласцівая цудоўнай спявачцы Таццяне Раевай.
Усё гэта дало магчымасць гледачам адчуць атмасферу сапраўднага вяселля, перанесціся ў тыя далёкія часы, калі гучалі гэтыя песні, калі хадуном хадзіла вясковая хата пад гукі гармоніка ды цымбал.
Віншуем калектыў з чарговай перамогай.Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна
http://www.garadvest.by