haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

24.12.2019 15:00

651 прагляд

0 каментароў

У рэзідэнцыі Снягуркі на бас-востраве ў Гарадку распачаўся чарговы сезон казачнага прадстаўлення для дзецей. Відэа

З 21 снежня ў рэзідэнцыі Снягуркі распачаліся першыя прадстаўленні для дзяцей у выкананні каззачных герояў гэтай рэзідэнцыі. Першай групай якая наведвала рэзідэнцыю была група вучняў з 3-4 класаў СШ № 2 г. Верхнедзвінска.

Па рэзідэнцыі Снягуркі ў казачным лесе іх суправаджалі Снягуля і Снегашуля. Першым прыпынкам стала «Школа навагодніх прамудрасцяў». Потым быў «Млын шчасця» і «Калодзеж прадказанняў», а з рэзідэнцыі Снягуркі выходзілі казачныя героі: ад вясёлай Бабы Яго да ката Катафеячы.

Нарэшце з церама з’явілася Снягурка з якой дзеці з лесу паклікалі Дзеда Мароза і пачалі вадзіць карагоды вакол святочнай ялінкі.

Праз усё падарожжа па Снягуркавай рэзідэнцыі дзеці гулялі ў розныя эстафеты, разгадвалі загадкі, праяўлялі кемлівасць.
А потым у цераме разам са Снягуркай і Дзедам Марозам пілі чай і частаваліся прысмакамі, атрымлівалі розныя прызы і шмат цукерак. Дзеці з Верхнядзвінску пабывалі ў сапраўднай сказцы і засталіся вельмі задаволенымі пасля агульнага фотаздымка з казачнымі героямі.

Вы зможаце падарыць свайму дзіцяці сапраўдную радасць і навагодні цуд. Бо ўражанні ад прадстаўлення назаўсёды застануцца ў памяці дзяцей, змогуць стаць прычынай добрага настрою не толькі ў свята, але і пасля яго завяршэння.

Ўсе прадстаўленні праводзяцца толькі па папярэднім запісе для груп ад 15 чалавек. Заяўку можна пакінуць па тэл .: 5-22-50, +37529 7136717, +37529 2973608. Прыходзьце, будзе цікава!
Леанід Гаравы, аўтар фота і відэа

Апошнія навіны