haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

07.03.2020 22:32

196 праглядаў

0 каментароў

«Моцнага хрэну і вялікіх яек». Беларусы віншуюць беларусак з 8 сакавіка

Айчынныя кампаніі і арганізацыі публікуюць на «Youtube» відэа з віншаваннямі з Міжнародным жаночым днём.

Гарадзенская фірма «ABC» абыграла ў сваім віншаванні ўласную прадукцыю. Між іншага, працаўнікі зычаць жанчынам творчасці «па самыя памідоры», а таксама каб «стаяў вялікі і моцны хрэн» (на кухонным стале, канешне) ды «вялікія яйкі карысць з радасцю неслі». Паводле аўтараў роліку, жанчыны мілыя і натуральныя як пюрэ, а ім пасуюць фенаменальна і коскі, і карэ. Фільм паглядзела ўжо каля 8 тысячаў чалавек.

Паводле сюжэту відэа ад «Белоруснефть-Минскоблнефтепродукт», кіраўнік прадпрыемства загадвае памочніку прыгатаваць арганізацыю свята, прапаноўваючы апрануць строі, сонечныя акуляры, а для натхнення замовіць чабурэкі. Праўда, чабурэк дастаецца толькі дырэктару, іншыя проста танчаць.

Аддзелу ДАІ Ленінскага раёну ролік дапамагла зняць «Эканамічная газета». На відэа, апублікаваным у пятніцу, даішнікі спыняюць толькі жанчын, каб разам з вучнямі сярэдняй школы № 55 падарыць ім надзіманыя кветкі ды флікеры.

Беларускія навукоўцы, якія працуюць цяпер у Антарктыдзе, павіншавалі з 8 сакавіка каляжанак з Акадэміі навук і ўсіх беларусак. Паводле сцэнару роліку, малады спецыяліст у кашульцы з кароткім рукавом і тапках сядае ўва ўсюдыход і пад савецкія і расейскія песні едзе ў Менск да дзяўчыны, збіраючы па дарозе іншых удзельнікаў 12-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі, якія таксама хочуць павіншаваць сваіх жанчын. У канцы роліку навукоўцы вырашаюць павіншаваць каханых з Антарктыды.

Магчыма, з’яўленне гэтых ролікаў стала адказам на супольны выклік «ВаенТВ» і Вайсковай акадэміі, якія кінулі яго яшчэ 3 сакавіка пад гэштагам #8marchchallenge. У роліку курсанты вайсковай ВНУ, пашыхтаваныя ў вялікую васьмёрку, зычаць дзеўчынам кахання ў сэрцы, радасці ў вачох і міра ў сям’і.

Пазалетась рэклама харчоў і гарэлкі айчыннай вытворчасці, знятая беларускім комікам Вадзімам Галыгінам да 8 сакавіка, выклікала вялікія спрэчкі ў інтэрнэце. Адныя казалі пра таленавіта адлюстраваную беларускую рэчаіснасць, іншыя — пра нікчэмнасць аўтараў і знявагу беларускай мовы. На сёння ролік паглядзела больш за 22 мільёны чалавек.

ДД belsat.eu

Апошнія навіны