Сёння кераміка з’яўляецца найстаражытнейшым відам мастацтва, але нягледзячы на гэта яе вырабы мы сустракаем і ў паўсядзённым жыцці. Маладыя майстры таксама асвойваюць дадзеную тэхніку і займаюцца стварэннем розных вырабаў з гліны, што дапамагае раскрыць іх творчы патэнцыял.
Іван Каратаеў вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы па спецыяльнасці «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва» і атрымаў кваліфікацыю мастак-настаўнік. Падчас вучобы яго зацікавіла кераміка. У 2013 г., калі ён прыйшоў працаваць у Дом рамёстваў і фальклору, вялікую ўвагу надаваў даследаванню і вывучэнню традыцый народных рамёстваў нашага краю.
Іван — рознабаковая творчая асоба. Ён з’яўляецца музыкантам, мастаком, майстрам набойкі па тканіне, роспісу па шкле, і таксама кіруе гуртком «Інсітнае мастацтва». Асабліва малады чалавек любіць працаваць з глінай.
За яго плячыма — удзел у шматлікіх выставах народнага мастацтва і конкурсах абласнога і раённага ўзроўняў. Так, у 2016 г. Іван дапамагаў у стварэнні калекцыі касцюмаў да конкурсу «Сцяжкі майстэрства». У 2017 г. ён атрымаў дыплом удзельніка свята-конкурсу майстроў разьбы па дрэве «Дрэва жыцця‑2017». У VІ раённым свяце-конкурсе «Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса...» хлопец заняў
На выставе прадстаўлена дзевяць скульптур лясных жывёл, якія выраблены з гліны. Гэта ўжо не першая калекцыя маладога майстра, некалькі гадоў таму ўжо была створана калекцыя драўляных скульптур.
— Вырабы з гліны ствараліся на працягу года, — кажа Іван Каратаеў. — Тут прадстаўлены вобразы ваўка, лісы, вавёркі, дзіка, мядзведзя, зубра. Таксама я стварыў ільва — сімвала нашага горада. Ёсць і паўторныя скульптуры, але ўсё роўна яны адрозніваюцца адна ад адной. Зараз я працую над стварэннем скульптур савы, янота і аляня.
Па словах майстра, гэта даволі доўгая і карпатлівая праца, якая займае шмат часу. Спачатку распрацоўваецца эскіз і робіцца злепак, а потым сушка, абпал у печы і размалёўка.
Творчыя работы Івана Каратаева адрозніваюцца яркай індывідуальнасцю, яны маюць свой непаўторны стыль, што, безумоўна, з’яўляецца сведчаннем вялізнага патэнцыялу маладого творцы. Выстава «Лясныя гісторыі» працягнецца да канца лістапада.
Майя САЛДАЦЕНКА.