haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Культура

07.04.2021 07:37

235 праглядаў

0 каментароў

Каляровыя футры, сафары, народны касцюм. 10 трэндаў з Беларускага тыдня моды

3 і 4 красавіка ў Мінску пасля перапынку ў год прайшоў тыдзень моды. Летась праз эпідэмію і палітычную сітуацыю ў краіне паказы былі немагчымыя. Сёлета за новымі калекцыямі моднікі сачылі анлайн. «Наша Ніна» вылучыла асноўныя трэнды ад айчынных дызайнераў. Ад рэдакцыі: ФОТАЗДЫМКІ не падтрымліваюцца ў браўзеры ОПЕРА. Калі ласка, заходзьце ў іншы браузер або на сайт «НАША НІНА»

Buter, Nelva, Buter

Пяшчотна-ружовы, персікавы, малочна-блакітны... Калі хочацца, каб вясна з квітнеючымі садамі заўсёды была з табой, вы ведаеце, што абраць.

Трансфармацыя беларускага касцюму

LSD Clothing

Беларускі строй — гэта не толькі вышыванкі. Гэта яшчэ і асаблівы крой і прапорцыі. Брэнд LSD Clothing, вядомы стылёвымі касухамі з эка-скуры, прадставіў сваё бачанне культурнага коду. «Рупліва вывучыўшы архівы, я акуратна прэпарыравала касцюм, перасабраўшы яго ў сучасным ключы. Андарак, кашуля, фартух перанесліся ў 21 стагоддзе, знайшоўшы новае жыццё ў актуальных сілуэтах і тканінах», — тлумачыць задуму крэатыўны дырэктар брэнда Дар’я Лебедзева.

Пэчварк

Tanya Tur, Kastrama, Davidova

Трэнд на лапікавае шыццё прарочаць і сусветныя подыумы — яркія мадэлі мільгалі, напрыклад, на паказе Chloé ў Парыжы. Прычын такой увагі да рукадзелля можа быць некалькі: гэта і імкненне да экалагічнай вытворчасці, і жаданне разнастаіць будзённы гардэроб нестандартнай і эксклюзіўнай рэччу.

Высокае мастацтва

Buter, Key-to-art, Natalia Korzh

Галоўнай карцінай мінулага года стала «Ева» Хаіма Суціна. Рабіць адсылкі да яе цяпер — палітычнае выказванне. Дый хваля сышла. Таму дызайнеры натхняліся іншымі творамі. Рэнесанс, ар-дэко, супрэматызм — паход у такім уборы ў музей ці культурную імпрэзу нібыта нямакае, што вы ў кантэксце.

Раслінны прынт

Loverani, Natalia Korzh, Nelva

Без сукенак у кветкі не абыходзіцца ніводны сезон вясна-лета. Апроч прынту, звярніце ўвагу на аб’ёмныя рукавы — яшчэ адна тэндэнцыя, якая палюбілася дызайнерам і гучна вярнулася ў моду.

Каляровыя футры

Davidova, Davidova, T. Efremova

Узімку беларусы звычайна пераходзяць на цёмныя колеры. Але ў наступным халодным сезоне дызайнеры прапануюць перагледзець гэты падыход і аддаць перавагу яркай гаме. Застацца незаўважным у такім футры немагчыма, таму перш чым апрануць яго, сачыце за навінамі.

Неонавыя колеры

Davidova

Для тых, хто хоча адчуць сябе гераіняй мультфільма і сумуе па пазітыўных эмоцыях, натхненнем стане калекцыя Марыны Давыдавай. Калі няма настрою — стварай яго сам.

Сукенка для русалкі

Tamara Harydavets

Калі і быць каралевай, то марской. Бліскаўкі, перламутр, луска... Дызайнер Тамара Гарыдавец паказала, што серабрыстыя сукенкі могуць сабе дазволіць не толькі дзяўчаты, але і кабеты ў паважным узросце.

Плеценыя сумкі

Варыянт для расслабленага шпацыру па горадзе ці курортным узбярэжжы. Можна спалучаць як з лёгкімі пастаральнымі сукенкамі, так і з джынсамі.

Nina.nn.by, фота арганізатараў BFW

https://nina.nn.by/?c=ar&i=270950

Апошнія навіны