27.04.2014
Культура
2602 прагляда
"Не хачу пакінуць вас, браты, у няведанні пра памерлых, каб вы не смуткавалі, як іншыя, што не маюць надзеі. Бо, калі мы верым, што Ісус памёр і ўваскрэс, то і памерлых у Ісусе Бог прывядзе з Ім", — з гэтай надзеяй, выказанай апосталам Паўлам, праваслаўныя хрысціяне прыходзяць на могілкі ў дзень Радаўніцы.