haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

11.11.2017 13:52

2208 праглядаў

0 каментароў

«Спынілася сэрца». Яшчэ адна смерць срочніка ў Печах адбылася ў гэтым годзе ў часці, дзе служыў А. Коржыч

За паўгода да смерці Аляксандра Коржыча ў той жа вайсковай часці № 43064 у Печах загінуў яшчэ адзін вайсковец тэрміновай службы Аляксандр Статуеў. Па афіцыйных звестках, ён страціў прытомнасць у казарме на вачах саслужыўцаў — спынілася сэрца.

«18 лютага 2017 года падчас ранішняга пад’ёму, падчас пастраення асабістага складу ў 6 гадзін 05 хвілін ваеннаслужачы ўпаў, страціўшы прытомнасць, ­— падрыхтаваў адразу пасля здарэння „Звесткі аб гібелі Аляксандра Статуева“ дзяжурны па 72 гв. АНЦ, падпалкоўнік Туміловіч. — Дзяжурны па навучальнай батарэі малодшы сяржант Нікіценка С.А. неадкладна выклікаў дзяжурнага лекара медыцынскай роты. У 6 гадзін 25 хвілін у падраздзяленне прыбыў дзяжурны лекар. Падчас агляду доктарам у ваеннаслужачага адсутнічала дыханне і сардэчная дзейнасць. Лекар аказваў рэанімацыйныя дзеянні да 6 гадзін 50 хвілін, пасля чаго канстатаваў смерць ваеннаслужачага. Папярэдні дыягназ — парушэнне сардэчна-сасудзістай дзейнасці».

Амаль праз два тыдні пасля здарэння, 2 сакавіка, прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў каментуе смерць Аляксандра:

«18 лютага, сапраўды памёр вайсковец. Улічваючы, што прычына смерці не звязаная з праходжаннем ваеннай службы, па этычных прычынах, ваеннае ведамства гэты факт не каментуе», — адзначыў Макараў жрналістам SB.BY.

Чаму смерць вайскоўца ў казарме падчас пастраення не звязана з праходжаннем ваеннай службы, прэс-сакратар не патлмачыў. Дарэчы, сітацыю з Аляксандрам Коржычам спадар Макараў адмаўляўся каментаваць па тых жа «этычных прычынах».

Амаль праз два тыдні пасля здарэння, 2 сакавіка, прэс-сакратар Міністэрства абароны Беларусі Уладзімір Макараў каментуе смерць Аляксандра:

«18 лютага, сапраўды памёр вайсковец. Улічваючы, што прычына смерці не звязаная з праходжаннем ваеннай службы, па этычных прычынах, ваеннае ведамства гэты факт не каментуе», — адзначыў Макараў жрналістам SB.BY.

Чаму смерць вайскоўца ў казарме падчас пастраення не звязана з праходжаннем ваеннай службы, прэс-сакратар не патлмачыў. Дарэчы, сітацыю з Аляксандрам Коржычам спадар Макараў адмаўляўся каментаваць па тых жа «этычных прычынах».

Тым часам старшы следчы другога следчага аддзялення Барысаўскага раённага аддзела Следчага Камітэта, маёр юстыцыі Матусевіч праводзіць праверку, але не знаходзіць прычын для ўзбуджэння крымінальнай справы. Следчы паведамляе пра гэта 18 сакавіка, роўна праз месяц пасля трагічнага здарэння. За дзень да гэтага судмедэксперт Сяргей Золін завяршае экспертызу і аддае яе вынікі:

«Смерць Статуева А. А. наступіла ад вострай сардэчнай недастатковасці па прычыне ішэмічнай хваробы сэрца ў спалучэнні з дробнаачаговым серозным міякардытам. Падчас даследавання на целе Статуева А. А. якіх-небудзь цялесных пашкоджанняў не выяўлена».

«Верагодна, абумоўлена зменамі ўмоваў жыцця, рэжыму працы і адпачынку»

Атрымліваецца, што хлопца прызвалі ў войска з ішэмічнай хваробай сэрца!? Следчы таксама задаецца гэтым пытаннем і атрымлівае адказ ад Упраўлення аховы здароўя магілёўскага аблвыканкама. На момант прызыву Аляксандр Статуеў быў прызнаны прыгодным да службы ў войску з нязначнымі абмежаваннямі. Пры гэтым абмежаванні абумоўленыя міжпазваночным астэахандрозам.

Пра праблемы з сэрцам Упраўленне аховы здароўя адказвае, што ў дзяцінстве ў Аляксандра Статуева «мела месца артэрыяльная гіпертэнзія пубертатнага перыяду, якая не мела патрэбы ў прыёме прэпаратаў». Але па выніках неаднаразовых абследаванняў спецыялістаў «у тым ліку і кардыёлага, паталагічных зменаў не знойдзена».

Медыкі некалькі разоў звяртаюць увагу на тое, што дзеянні прызыўной медкамісіі не выходзілі за межы заканадаўства і дадаюць:

«Захворванне (ішэмічная хвароба сэрца) у Статуева А. А. развілася востра, без скаргаў кардыялагічнага характару падчас службы ў шэрагах Узброеных Сіл, і праявілася ў выглядзе ўстойлівых спазмаў каранарных артэрый, верагодна, абумоўленае зменамі ўмоваў жыцця, рэжыму працы і адпачынку, значным павелічэннем фізічных нагрузак».

Па тэме:

Забойства ці самагубства? Як у Печах загінуў салдат тэрміновай службы з Пінска

Аляксандра Статуева прызвалі 24 лістапада 2016 года. Атрымліваецца, што менш, чым за тры месяцы ў хлопца развіваецца сур’ёзнае захворванне, якое праходзіць без сімптомаў і скаргаў на здароўе. За месяц да смерці, з 13 па 19 студзеня Аляксандр ляжыць з ангінай у медчастцы, але і ў гэты час хлопец не скардзіцца на праблемы з сэрцам, не заўважаюць іх і дактары.

«Яго запрашалі ў міліцыю на працу, — распавядае Еўрарадыё крыніца, блізкая да загінулага вайскоўца. — Атрымліваецца, што перад самым прызывам ён прайшоў медкамісію ў паліклініцы МУС, і быў цалкам прыгодны. Ён суткі насіў адмысловы прыбор, які аўтаматычна вядзе бесперапынную рэгістрацыю электракардыяграмы. Ён быў прыгодны для службы ў МУС, але перадумаў. Таму, калі сапраўды нешта здарылася з сэрцам, то толькі праз тое, што яго заганялі і не давалі адпачываць».

У моргу, калі сваякі аглядалі цела, ніякіх слядоў пабоеў заўважна не было. «Але гэта быў візуальны агляд, пераканання, што ён не быў загрымаваны, няма», — кажа крыніца.

«Адзінае, сын казаў, што нестатутныя адносіны, а больш нічога не казаў»

Маці ад сына пра дзедаўшчыну не чула нічога:

«Сын ніколі мне ні на што не скардзіўся, — кажа Лілія Статуева. — Бо ён мяне шкадаваў. Заўсёды казаў: усё, мама, добра! Наконт грошай — таксама, не шмат я яму давала. 200 рублёў, калі ездзіла на прысягу, і ў Печы да яго ездзіла таксама, 200 рублёў дала. На картцы яшчэ былі грошы, але ён іх не ўсе патраціў. Ён у мяне ніколі нічога не прасіў! Таму не буду браць грэх на душу і казаць пра дзедаўшчыну. Адзінае, ён казаў, што нестатутныя адносіны, а больш нічога не казаў. Я не ведаю, што і думаць».

Пасля гібелі ў Печах Аляксандра Коржыча старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч запатрабаваў для дадатковай праверкі ўсе матэрыялы па фактах смерці і нанясенні цялесных пашкоджанняў ваеннаслужачым за апошнія шэсць гадоў. Не засталася без увагі і справа Аляксандра Статуева, праверка па справе адноўленая 10 кастрычніка. Але весці яе даручаюць таму ж маёру юстыцыі Матусевічу Г.Е., які раней ужо не знайшоў прычын для ўзбуджэння крымінальнай справы.

Па тэме:

«У войску сына білі штодня. І ў выніку забілі за тое, што не падаў пласкагубцы»

На наступны дзень, 11 кастрычніка следчы даручае Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камісіі Узброеных сіл РБ правесці пасмяротную ваенна-ўрачэбную экспертызу. Яе мэта — даведацца, ці пакутаваў Аляксандр Статуеў на нейкія захворванні падчас прызыву ў войска, ці быў насамрэч прыгодны для службы і ці не памыліліся дактары падчас абследавання хлопца. То бок, усё тое, што спадар Матусевіч некалькі месяцаў таму ўжо прасіў зрабіць упраўленне аховы здароўя магілёўскага аблвыканкама. А яшчэ праз дзень, 12 кастрычніка следчы Матусевіч прыпыняе праверку, пакуль не будуць гатовыя вынікі экспертызы. Ні слова пра дзедаўшчыну ці паўторную суд-медэкспертызу.

Ілля Маліноўскі
https://euroradio.fm
Па тэме:

Былы вайсковец — пра новаўвядзенні ў Печах: Праблему яны не вырашаюць

Па тэме:

СМІ назвалі яшчэ аднаго затрыманага па справе аб дзедаўшчыне ў Печах

Апошнія навіны

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментарый:
  • спіс каментароў пусты