haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

14.01.2019 18:15

2724 прагляда

0 каментароў

У сістэме адукацыі і культуры раёна прапануюцца вакансіі толькі з мінімальным заробкам,які ў два разы менш, чым на птушкафабрыцы

Дзяржаўная служба занятасці абнавіла базу даных аб вакансіях у Гарадоцкім раёне. Большасць прапануемых выкансій з мінімальным заробкам або крыху вышэй, што ў 2-3 разы менш рэкламуемага ўладамі заробку ў тысячу рублёў.

За апошні тыдзень абнавіўся Агульнарэспубліканскі банк вакансій па Гарадоцкаму раёну: http://gsz.gov.by . Спачатку свае вакансіі прапанаваў свінагадоўчы комплекс «Паўночны», потым сістэма адукацыі і з устаноў культуры, а сёння абнавілася база вакансій з птушкафабрыкі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і райбальніцы.

Пры гэтым пераважная колькасць вакансій са стаўкай толькі ў 330 рублёў. Гэта датычыцца работнікаў педагагічных прафесій — дэфектолагаў, псіхолагаў, выхавацеляў, трэнераў і г.д.. Аналагічныя стаўкі заробку і ў сістэме культуры — акампаніятараў, кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці, балетмайстраў, хормайстраў і г.д. Аналагічныя прапановы і для слесараў-сантэхнікаў, рабочых, павароў, электрыкаў з розных арганізацый раёна. Крыху больш прапануецца часам на свнагадоўчым комплксе «Паўночны» ў Пальмінцы: тут стаўкі вызначаны ў межах 400-450 рублёў, а начальніку аддзела і інжэнеру прапануецца адпаведна 650-700 рублёў.

Гарадоцкая птушкафабрыка 14 студзеня заявіла аб наяўнасці вакансій для токара, ветурача, заатэхніка са стаўкай у 600 рублёў і стаўкай для тэхніка па асямяненню з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй ў 1000 рублёў.

Большыя заробкі ў Гарадоцкім раёне прапаноўваюцца толькі ветэрынарнаму ўрачу-гінеколагу — 1200 руб. і начальніку малочна-таварнага комплекса — 1400 руб. з філіяла «Віраўлянскі» замежнага прадпрыемства «Дзецкасельскі-Гарадок». Толькі гэтыя прапановы былі анансаваны яшчэ ў лістападзе мінулага года. Дарэчы, самыя старыя вакансіі ў банку па Гарадоцкаму раёну датуюцца аж жніўнем мінулага года.

Ацэньваючы прапануемыя стаўкі для працы ў Гарадоцкім раёне варта адзначыць, што з 241 вакансіі не больш пяці маюць памер у 1000 рублёў, пра які ўжо каторы год кажа кіраўнік нашай краіны. Але такі заробак массава знайсці на Гарадоччыне не рэальна. Вось і накіроўваюцца нашы суайчыннікі то ў Расію, то ў Польшу па годны ўзровень заробкаў.

Л. Антонаў

Апошнія навіны