haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

18.11.2019 15:32

624 прагляда

0 каментароў

Па выніках галасавання ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання па Гарадоцкай акрузе пераможцам зацверджаны праўладны кандыдат

18 лістапада падведзены вынікі працы участковых камісій па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21. Прапанавана лічыць дэпутам Палякову Ірыну, 4 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыню Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая пражывае ў в. Падбярэззе Віцебскага раёна, беспартыйная. За гэта прагаласавалі амаль усе члены акруговай камісіі пры адным устрымаўшымся.

Сёння адбылося пасяджэнне Гарадоцкай акруговай камісіі № 21 па вызначэнню пераможца выбарчай кампаніі на тэрыторыі акругі ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання. Старшыня акруговай камісіі Наталля Бераснева зачытала праект пратакола аб выніках выбараў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21.

У гэтым пратаколе агульная колькасць выбаршчыкаў, уключаных у спісы грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах — 62935.

Колькасць выбаршчыкаў, якія прынялі ўдзел у галасаванні — 55410.

Колькасць галасоў, пададзеных за:

— Лыхолата Максіма Аляксандравіча — 6266;

— Палякову Ірыну Міхайлаўну — 37592;

— Фядзькова Рыгора Сяргеевіча — 2213;

— Шчамлёва Аляксандра Міхайлавіча — 2084.

Колькасць галасоў, пададзеных супраць усіх кандыдатаў — 6651.

Лік несапраўдных бюлетэняў — 604.

Пасля было заяўлена, што гэта пытанне трэба зацвердзіць і выпраўлена, што дадзеную прапанову трэба зацвердзіць. Дадзеную прапанову зацвердзілі амаль аднагалосна пры адным устрымаўшымся.

Пры галасаванні ўстрымаўся Анатоль Родзік, сябар камісіі ад Беларускай партыі левых «Справядлівы свет». Анатоль Родзік сваю пазіцыю патлумачыў тым, што лічыць вылучэнне Ірыны Паляковай не магло адбыцца без выкарыстання адміністрацыйнага рэсурсу, бо чалавек, які жыве і працуе ў Віцебскім раёне не мог сам стварыць ініцыятыўную групу ў 141 чалавека і правесці сходы працоўных калектываў педагогаў Гарадка з двух школ і трох дзіцячых устаноў ня ведама як атрымаўшых памяшканне або сход у Шумілінскай ПМК-70. І не зразумела, чаму грамадзянка Палякова І.М. не вылучалася ў працоўным калектыве з Альгова, дзе яна адказвала за ідэалогію.

На пытанне старшыні камісіі прывесці факты Анатоль Леанідавіч заявіў, што ён сумняваецца ў праўдзівасці перамогі Ірыны Паляковай таму і устрымаўся, а не галасаваў супраць.

На гэтым пасяджэнне акруговай камісіі было закрыта.

Л. Антонаў

Апошнія навіны