haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

18.05.2020 13:32

307 праглядаў

0 каментароў

Зянон Пазняк: Будуць дзясяткі тысяч смерцяў. Лукашэнка адкрыта заражае нацыю каронавірусам.

Лукашэнка адкрыта заражае нацыю каронавірусам. Будуць дзясяткі тысяч смерцяў. На гэтым фоне падстаўляюцца людзі, якія гуляюць ролю альтэрнатывы ў прэзідэнцкіх выбарах. Валер Цапкала — кадравы работнік спецслужбаў а Віктар Бабарыка — гуманітарна абмежаваны чалавек, такія заявы зрабіў Зянон Пазняк, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі Беларускага Народнага Фронту ў інтэрв’ю Сяргею Пелясе. Што палітык думае пра відэаблогера Сяргея Ціханоўскага? Ці ёсць у Пуціна план па Беларусі? Што рабіць беларусам гэтым летам?

Выбары ў Беларусі і так даўно ўжо недэмакратычныя, а тут яшчэ і эпідэмія. Зянон Станіслававіч, якая галоўная задача Аляксандра Лукашэнкі на гэтак званых выбарах?

Гэтая задача была ў яго ад самага пачатку, калі ён «забараніў» эпідэмію. Задача такая: правесці закрытыя выбары ў час эпідэміі ды апраўдаць абмежаванні ўмовамі эпідэміі. Першыя ластаўкі ўжо ёсць: не будуць запрашаць міжнародных назіральнікаў, не будуць запрашаць прадстаўнікоў партыяў, грамадскасці на паседжанні адміністрацыйных камісіяў. У канцы, я думаю, зробяць так, што або ліквідуюць інстытут назіральнікаў, або папросту звядуць гэта да нейкай падставы і абмяжуюць магчымасці.

Зянон Пазняк

Трэці важны момант гэтай сітуацыі — выхад са становішча, калі людзі не ходзяць на выбары. Тут задача забяспечыць хоць мінімальны прыход на выбары. Для гэтага трэба цалкам кіраваць людзьмі, якія будуць выбірацца. Ва ўмовах эпідэміі ніхто не можа сабраць подпісаў. Немагчыма сабраць 100 тысяч подпісаў у гэтых умовах, акрамя людзей, якія могуць выкарыстаць адміністрацыйны рэсурс і рэсурс спецслужбаў. Такіх толькі тры чалавекі: гэта Лукашэнка, Бабарыка і Цапкала.

Яшчэ ім трэба нейкім чынам зацягнуць людзей на выбары. Я паўтараю, хоць мінімальна, а там ужо дапішуць, колькі трэба. Дзеля гэтага трэба стварыць бачнасць альтэрнатывы, бо людзі раззлаваныя, многія ўжо расчараваліся і гатовыя галасаваць супраць. Яны ж не разумеюць, што не можна ісці на выбары. Для гэтага падстаўляюцца людзі, якія гуляюць ролю альтэрнатывы, і паводле задумы людзі павінны пайсці галасаваць за гэтых кандыдатаў. Астатняе ўжо не мае значэння, астатняе вырашае Ярмошына і камісія.

Вось такая схема. Яна прымітыўная, яна добра прасочваецца. Адначасова будуць павышаць рэпрэсіі. Гэта ўжо відаць. Яны ўжо пачаліся, каб людзей запалохаць, не пусціць, і гэтак далей. Вось та кая схема чалавека, які адкрыта заражае нацыю, які адкрыта праводзіць палітыку вымірання народу. Такога мы ў гісторыі яшчэ не мелі. У нас была страшная гісторыя, калі быў генацыд у 1930-я гады, але гэта было трошкі іншае. А вось такога мы яшчэ не мелі. Гэтая тактыка паслядоўна выконваецца.

Зянон Станіслававіч, вы агучылі два прозвішчы, якія цяпер актыўна абмяркоўваюць: Цапкала і Бабарыка. Што сведчыць пра тое, што яны несапраўдныя альтэрнатыўныя кандыдаты, а фіктыўныя, падстаўныя фігуры, мэта якіх — стварыць ілюзію альтэрнатывы ці дэмакратычнасці выбараў?

Цапкалу мы ведаем з маладосці. Гэта кадравы работнік спецслужбаў. Ён скончыў адпаведны інстытут. Што датычыць другога таварыша — мы пра яго нічога не ведалі. Але гэта таксама чалавек сістэмы. Казалі, што ў яго 500 тысяч ёсць — гэты чалавек рыхтаваўся. Гэта чалавек сістэмы, і сувязі ў яго адпаведныя. Яны абодва толькі з дазволу, менавіта з дазволу Лукашэнкі могуць сабраць подпісы. Я паўтараю: або выкарыстоўваюць адміністрацыйны рэсурс, або выкарыстоўваюць рэсурс спецслужбаў, як у выпадку з Цапкалам.

Валер Цапкала. Фота: Vasily Fedosenko / Reuters / Forum

Адміністратыўны рэсурс у Бабарыкі — гэта банк. Не толькі работнікі банкаў — гэта ўкладчыкі. Мы ведаем, як гэта арганізуецца ў наменклатуры. Гэтыя людзі будуць прапускацца з дазволу Лукашэнкі, як было ў 2010 годзе, калі ён сказаў усім запісаць 100 тысяч [подпісаў. — Рэд.]. І ўсю гэтую каманду потым рассоўвалі па камерах. Таму гэта не выклікае сумненняў. Не кажучы пра тое, што гэтыя людзі прасоўваюць свае погляды. Цапкала нават і не хлусіць: ён і кажа, што не мае ніякіх супярэчнасцяў з рэжымам, што будзе яго падтрымліваць. Чаго ж ты ідзеш на выбары? Гэтыя людзі, хоць і адукаваныя, але ў іх не хапае часам палітычнага розуму.

Размова

Былы работнік Адміністрацыі прэзідэнта: Удзел Бабарыкі і Цапкалы ў выбарах — праява адчаю

2020.05.15 14:00

Што датычыць Бабарыкі, я чытаў з ім інтэрв’ю: абсалютна гуманітарна абмежаваны чалавек. Ён не ўяўляе, што такое нацыя, культура. У яго няма погляду чалавека на народ як на сістэмную гуманітарную з’яву. Яму галоўнае, каб людзі абагачаліся. Грошы — і ўсё добра. Таму ва ўсіх адносінах гэта людзі сістэмы. Ім важна, што іх будзе двое. Таму што калі ён адзін, то можа канцэнтраваць вакол сябе нейкую частку людзей. А так іх будзе двое, і гэта будзе дапушчана. Калі ўжо справа пойдзе ў Цэнтральную выбарчую камісію, усё будзе вырашана, як задумана.

Сцэнар подлы, традыцыйны. Усё гэта ў розных варыяцыях ужо было і ў нас, і ў Расеі. Трэба ўлічваць, што для такога чалавека, як Лукашэнка, які ненавідзіць гэты народ, няма ніякага значэння, колькі памрэ. Для яго мае значэнне толькі ўлада любымі спосабамі. Усё практычна забяспечана, каб зрабіць гэтую афёру падчас піку пандэміі. У беларусаў у жніўні будзе пік — гэтая катастрофа ўжо пачалася. Паводле статыстычных разлікаў, у нас ужо памерла каля трох тысячаў. Але гэта асобная тэма. Яны ўсё гэта ведаюць, і ім на гэта напляваць.

Фота — Ірына Арахоўская/"Белсат"

Адзіная тэарэтычная небяспека была б для гэтага авантурыста, калі б Ярмошына атрымала загад адтуль [з Расеі. — Рэд.]. Гэта чалавек, які працуе на іншую дзяржаву, чалавек чужых спецслужбаў. Калі б яна зрабіла вынік, які здарыўся ў 1994 годзе з Кебічам. З гэтага таксама нічога не будзе, таму што абавязкова будуць два туры. Ён папросту пасадзіць яе ў турму, паставіць іншага. Мы ўсё гэта ведаем. Калі будуць нейкія заварушкі, то ён элементарна выпусціць АМАП, каб расстраляць, — і будуць страляць. Гэта вельмі сур’ёзна: вар’ят ва ўладзе, які знішчае нацыю, які ўжо паказаў, на што ён здольны! Не трэба ніякіх фантазіяў, што ўсё можа быць ясна! Усё ясна, як з Садамам Хусэйнам. Усё ясна, трэба толькі дзейнічаць.

Зянон Станіслававіч, не сакрэт, што найлепшыя магчымасці ў фальшаванні вынікаў выбараў у Беларусі даюць датэрміновыя галасаванні, калі скрыні практычна бескантрольна носяць па кватэрах, хатах. Вось тут могуць заявіць: маўляў, каб было бяспечней, давайце пройдземся па хатах, і большасць галасавання будзе датэрміновая. Як думаеце, якія яшчэ захады можа выкарыстаць афіцыйны Менск, каб спрасціць падтасоўванне вынікаў?

Ведаеце, ім тут нічога не трэба тасаваць, ім бы толькі зрабіць бачнасць, што людзі галасавалі. Ім трэба зрабіць бачнасць. Паўтараю, ім трэба, каб хоць мінімум прыйшоў на выбарчыя ўчасткі. Хоць мінімум. Таму будуць выпускаць гэтых двух людзей, каб выкарыстаць прыём, які называецца джыу-джыцу — выкарыстаць сілу суперніка.

Народ цяпер азлоблены. Ён бы хацеў нейкага іншага — толькі б не ён. Усё, ім падсоўваюць гэтых людзей, каб грамадзяне прыйшлі галасаваць у ілюзіі, што яны галасуюць. Вось гэта прыём джыу-джыцу ў выбарчай кампаніі. Таксама яны могуць паказаць, што яны пайшлі па кватэрах. Ну пройдуць дзесяць кватэраў, ну дваццаць — і на гэтым канец. Хадзіць не будуць, таму што не ўсіх пусцяць, бо можна заразіцца. І не трэба хадзіць — ім трэба толькі зрабіць бачнасць. А потым колькі захочуць, столькі напішуць. Заўсёды ж пісалі 30 %, 20 %, і ўсё. Таму тут няма ніякай выбарчай сістэмы.

Фота — Ірына Арахоўская/"Белсат"

Гэта ўсё банда крымінальнікаў, якія акупавалі беларускі народ, якія робяць, што хочуць, і хочуць іх толькі абдурыць, толькі абдурыць. Бальшыня з задавальненнем абдурваецца. Яны да гэтага ўжо прызвычаіліся. Думаюць, што і гэтым разам так пройдзе.

Зянон Станіслававіч, хацеў бы запытаць пра расейскі ўплыў на Беларусь падчас эпідэміі ды «выбараў». Некалькі дзён таму маскоўскі палітолаг Валерый Салавей заявіў на «Белсаце», што ў Пуціна заканчваецца час на анексію Беларусі і цяпер ён пачне спяшацца. Маўляў, у гаспадара Крамля ёсць нейкія непераадольныя асабістыя абставіны, якія яго адсунуць ад палітыкі на бліжэйшыя год-два. Як вы ставіцеся да гэтых словаў? Гэта палітычная фантастыка, ці за гэтым можа стаяць штосьці рэальнае?

Размова

Пуціну застаўся год на анексію Беларусі

2020.05.12 21:20

Шчыра скажу, я праглядаю ўсіх гэтых палітолагаў — гэта ўсё лухта. Усе гэтыя палітолагі — людзі, якія займаюцца прапагандай, якія выказваюць свае ўласныя меркаванні на падставе няспраўджаных дадзеных. Да таго ж усе яны хочуць быць Касандрамі, нешта праракаюць. А ў выніку ўсё, што казалі гэтыя палітолагі, атрымлівалася пшыкам. Я сур’ёзна не стаўлюся да гэтага. Ёсць рэальныя рэчы, якія робяць, заяўляюць палітыкі. Што яны робяць, што заяўляюць, і якія пасля гэтага будуць вынікі. Вось гэта паддаецца аналізу, і на падставе гэтага трэба рабіць высновы. Пачытайце нашых палітолагаў — іх увогуле чытаць не трэба. Таму я не стаўлюся сур’ёзна да гэтай інфармацыі. Яна не мае ніякага значэння.

Пуцін, праблемы, што ён выкарыстаў, і гэтак далей — гэта ўсё, як кажуць, варажба на кававай гушчы. Гэта не інфармацыя, і гэта не тое, што можна абмяркоўваць. У Расеі цяпер свае праблемы і з эпідэміяй, і з нафтай, з выбарамі, з жаданнем аформіць змену Канстытуцыі. На вялікія крокі яны не будуць здольныя. Але тое, што яны выкарыстаюць і ўжо выкарыстоўваюць тут сваю агентуру, — гэта факт. Тут ёсць, яшчэ Бабіч агучыў, 18 расейскіх рэзідэнцыяў. Яны робяць, што хочуць. У іх жа поўная свабода. Таму, безумоўна, жаданні паўплываць на выбары на карысць Маскве тут будуць. Але яны не будуць гуляць тут вырашальнай ролі, бо плану ў іх такога няма. План застаецца той: пакінуць Лукашэнку.

Апошнімі тыднямі стала вельмі папулярнае імя відэаблогера з Гомля, Ціханоўскага. Гэта расейскамоўны блогер на YouTube. Яго арыштавалі, але разам з тым з’явіліся неафіцыйныя меркаванні, адчуванні, што за ім цягнецца расейскі шлейф. Ён калісьці меў бізнес у Маскве. Што вы думаеце пра Ціханоўскага, які таксама мае прэзідэнцкія амбіцыі?

Я глядзеў ягоныя перадачы. Яны дастаткова прадуманыя, таму што яны займаюцца сацыяльнай тэмай: дзе што разбурана, заробкі, як людзі жывуць. Гэта даволі сур’ёзны падыход. Але да людзей, якія раптам у адпаведны час выскокваюць як чэрці з табакеркі ды робяць такія радыкальныя прапановы, у палітыцы трэба ставіцца з насцярожанасцю. Тая інфармацыя, якую ён дае, патрэбная, сапраўдная, добрая, але больш я нічога не магу сказаць. Толькі пра тое, што інфармацыя актуальная, і яна цяпер патрэбная.

Наконт прэзідэнцкіх амбіцыяў. Хто тут толькі не мае прэзідэнцкіх амбіцыяў. Нейкая медсястра нават праз вакно выскачыла, каб выказаць амбіцыі. Няма чаго пра гэта казаць. Рэальна толькі тры чалавекі могуць сабраць подпісы са згоды галоўнага ініцыятара. Сярод іх і будзе разгортвацца асноўная драма. Хіба прымуць рашэнне прапусціць нейкіх для антуражу, як у 2010 годзе. Вы памятаеце, што адбылося, ніхто не сабраў подпісаў, акрамя Някляева. Тады сказаў усім прыпісаць: маўляў, у нас дэмакратыя, няхай удзельнічаюць. Яны пагадзіліся. Гэта ў іх ужо адпрацавана. Магчыма, гэтак і скончыцца, мабыць, прапусцяць некалькі.

Я не стаўлюся сур’ёзна да такіх заяваў, калі раптам нехта выскоквае з мовай, далёка не інтэлігентнай. Ён размаўляе слэнгам. Ёсць рэчы, якія трэба мець, каб прэтэндаваць на кіраўніка дзяржавы. Таму нічога з гэтага не будзе. Яго прэсуюць і яго замкнулі, бо ягоная інфармацыя вельмі шкодзіць рэжыму. Ён дае добрую інфармацыю — і смела. Яна шкодзіць рэжыму. Яны хацелі б заткнуць яму рот. Вось у чым сутнасць, а не таму, што яны забаяліся, што блогер будзе прэзідэнтам. Яны тут цалкам кантралююць сітуацыю — каго пусціць, каго не пусціць.

ВІДЭА

Як Лукашэнка правядзе выбары падчас эпідэміі?

2020.05.16 12:23

Надыходзіць цяжкое і гарачае лета для беларусаў. Можа, нават больш цяжкое, чым для суседніх народаў. Што рабіць людзям у бліжэйшыя некалькі тыдняў і месяцаў перад «выбарамі», пасля гэтага фарсу? Напэўна, будуць заклікі да пратэстаў, да выхаду на плошчу. Ці варта слухаць тых, хто будзе заклікаць выходзіць на пратэст?

Цяпер галоўная праблема — эпідэмія. Пачалася катастрофа. Дзяржава захлынецца. Будуць дзясяткі тысяч смерцяў. Людзі яшчэ не ўяўляюць, што пачалося, што іх чакае. Гэта апакаліпсіс. Вось гэта галоўная праблема. У гэтай сітуацыі, калі адбываецца такая катастрофа, як Галадамор ва Украіне, як гэтая эпідэмія, у людзей ламаецца псіхіка. Людзі не могуць масава супраціўляцца. Гэта вельмі небяспечна, таму малаверагодна, што людзі здолеюць выйсці ды заявіць пра нейкі масавы пратэст. Будзе адчай, незадаволенасць, але да гэтага не дойдзе. Трэба гэта разумець, ведаць гістарычны досвед.

Безумоўна, калі б такое здарылася, то безумоўна, гэта б спрыяла магчымасці пазбавіцца гэтага вар’ята ва ўладзе. Але гэта вымагае часу, а пандэмія, вірус чакаць не будзе. Ён не чакае, пакуль народ адумаецца, пакуль яны выйдуць на вуліцы і арганізуюцца. У межах пандэміі гэта немагчыма, небяспечна — гэта як выкапаць сабе магілу. Вельмі небяспечная сітуацыя...

...ён будзе нішчыць нацыю, будзе паміраць. Пішчаць і паміраць. Ён павінен быць ліквідаваны любым спосабам. Ён не павінен быць, ён павінен быць знішчаны. Вось у якім мы становішчы. Трэба разумець, што пакуль гэты вар’ят будзе сядзець, будзем паміраць. Ён будзе з нас смяяцца, будзе нас абплёўваць. Будзе казаць, што не трэба было хадзіць там, дзе не трэба, як таму актору. Будзе забараняць насіць маскі, абвінавачваць медычных работнікаў, што яны самі вінаватыя, што захварэлі і памерлі. Іх памерла ўжо каля дваццаці чалавек. Гэта ў 30 разоў больш, чым у Амерыцы. (Рэд. У Беларусі кожны 10-ты памерлы гэта медык. Менавіта паводле гэтага паказніка ў Беларусі ў 30 разоў больш смерцяў чым у ЗША).

Я ў цэнтры амерыканскай пандэміі ў Нью-Ёрку. Тут жахліва, што робіцца. Але такога, як у Беларусі, тут нельга ўявіць. Таму паўтараю: адзінае, што засталося нацыі, каб пазбавіцца катастрофы, — ліквідаваць гэтую дрэнь. Ліквідаваць, як бін Ладэна, як Садама Хусэйна. Да гэтага мы дайшлі. Але да гэтага ніхто не гатовы — таму будуць паміраць. Я размаўляю з беларусамі, якія гэта разумеюць. Яны паведамляюць, што робіцца ў школах. Гэта жахліва. Абыходзіцца трэба толькі такім чынам, законным чынам нічога не вырашыцца. Як яно вырашыцца — гэта гістарычная праблема. Гісторыя дасць на гэта адказ.

Поўнасцю тут: https://belsat.eu/news/zyanon-paznyak-buduts-dzyasyatki-tysyach-smertsyau/

Сюжэт з праграмы «ПраСвет» 15.05.2020

Html 5

Іншыя тэмы выдання:

Апошнія навіны