haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

12.08.2020 09:36

808 праглядаў

0 каментароў

На Гагарынскім участку г. Гарадка Аляксандр Лукашэнка прайграў прыхільнікам перамен і пратэсту

9 жніўня на Беларусі фінішавала брутальная кампанія па выбарах прэзідэнта Беларусі. Гэта кампанія суправаджалася масавымі парушэннямі выбарчага заканадаўства, асабліва пры падліку галасоў. Пакуль мала участкаў, на якіх чэсна лічылі галасы, але адным з іх з’яўляецца Гагарынскі ў Гарадку. Рэдактар сата быў кропкава блакаваны з раніцы 9 жніўня, а ў дзень атрымалася загрузіць сайт з іншага кампутара. Але ужо вечар 9 жніўня і наступныя дні мы былі блакаваны. Публікуем матэрыял ад 9 жніўня.

На Гагарынскім участку ў Гарадку, дзе ў большасці пражываюць людзі сталага ўзросту, як у шматкватэрных дамах, так і ў прыватным сектары магчыма казаць пра элктаральны зрэз правінцыйнай Беларусі. Беларусі, якая накіроўвае сваіх сыноў і дачок у буйныя гарады і сталіцу.

Агалошаныя лічбы ад Ярмошынай з’яўляюцца толькі марамі для Лукашэнкі, бо Беларусь супраць яго. Супраць яго адукаваная маладая Беларусь, як супраць таго старшыні калгаса з 80-х гадоў, які збіваў свайго механізатара. І на закаце жыцця гэтым пагражае цэлай краіне.

А сталыя і маладыя выбаршчкі на Гагарынскім участку Гарадка не аддалі перамогу Лукашэнку: з 1132 прыняўшых удзел у галасаванні 502 аддалі свае галасы: за Святлану Ціханоўскую — 420, Андрэя Дзмітрыева — 41, Сяргея Чэрэчня — 25, Ганну Канапацкую — 16, а таксама 63 галасы былі супраць усіх кандыдатаў. За Аляксандра Лукашэнку прагаласавала толькі 560 выбаршчыкаў, з якіх большая частка была сабрана на датэрміновым галасаванні і гэта толькі 49,4%..

Вельмі паказальна, што ў асноўны дзень галасавання 9 жніўня, калі на участак упершыню вярнуліся сыны і дочкі, а таксама працаўнікі з Расіі, то аказалася, што з 669 прагаласаваўшых за Святлану Ціханоўскую свае галасы аддалі 362 выбаршчыка — 54,1%. А гэта перамога!

Гэта перамога праўды над хлуснёй у якой краіна жыве з 1994 года. Гэта перамога святла над цемрай у якую пагружаў Беларусь рэжым Лукашэнкі апошнія дзесяцігоддзі. Гэта перамога народа над збанкрутаванай уладай.

Прызнайце гэта. Члены участковых камісій паведамляйце аб фальсіфікацыях, у якія вас штурхалі старшыні ці сакратары пры правядзенні галасавання і падліку галасоў. Сказаўшыя праўду пра «падлік» перш за ўсё вызваляць сваё сумленнн ад хлусні ўзроўня крымінальнапй адказнасці.

Але яшчэ больш аглушальная перамога адбылася ў сталіцы і абласных гарадах. Лукашэнка не атрымаў перамогу. Найперш неабходна ПЕРАЛІЧЫЦЬ усе вынікі першага тура галасавання з удзелам прадстаўнікоў усіх кандыдатаў па раёнах і гарадах Беларусі. Дзеля гэтага павінна быць згода ад кіраўніцтва Беларусі, якое пачало праліваць кроў на вуліцах сталіцы.

Няўжо Аляксандр Лукашэнка не бачыць, што Беларусь яго не любіць? Няўжо яго генералы і далей будуць забіваь і калечыць мірных беларусаў, якія апладзіруюць на вуліцах гарадоў? Няўжо і далей у краіне будзе блакавацца інтэрнэт, каб народ не чуў праўду пра рэжым і фальсіфікацыю?

Леанід Гаравы, фота Леанід Гаравы

Апошнія навіны