haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Палітыка

25.01.2021 14:27

353 прагляда

0 каментароў

Што азначаюць для Беларусі расейскія пратэсты?

Магчыма, у Расеі, як і ў Беларусі, вуліца становіцца трывалым палітычным чыньнікам.

Сьцісла:

  • Цяперашні палітычны крызіс у Расеі штучна справакаваны самім пуцінскім рэжымам.
  • Крэмль уласнымі рукамі стварыў з Навальнага народнага героя, пакутніка.
  • Беларускія дзяржаўныя мэдыя ўспрынялі пратэсты ў Расеі з кепска прыхаванай радасьцю.
  • Падтрымка Масквой беларускага рэжыму стане безумоўнай.
  • Для грамадзкасьці, якая пратэстуе ў Беларусі, расейскія падзеі сталі стымулам і надзеяй.

Што больш за ўсё ўражвае ў расейскіх пратэстах, гэта тое, што цяперашні палітычны крызіс абсалютна рукатворны. Ён адпачатку штучна справакаваны самім пуцінскім рэжымам. Я не задаю пытаньня, навошта было труціць Аляксея Навальнага. Адказ на яго больш складаны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Паліцыя папрасіла прабачэньня ў жыхаркі Пецярбургу, якую ўдарылі ў жывот падчас акцыі пратэсту. Яна ў рэанімацыі

Але вось на пытаньне, навошта быў патрэбны ягоны арышт, адказ ёсьць. Гэта, скажам мякка, невысокая здольнасьць людзей ва ўладзе, якія прымаюць рашэньні, пралічваць наступствы сваіх дзеяньняў.

Першапачатковая лёгіка Крамля была зразумелая: выціснуць Навальнага за мяжу, ператварыць яго ў эмігранта і такім чынам зрабіць бясьпечным для пуцінскага рэжыму. Бо тады любыя ягоныя фільмы пра палацы і карупцыю высокіх чыноўнікаў можна было б абвясьціць падкопамі амэрыканскай выведкі, заходняй змоваю і інш. Па аналёгіі з тым, што зрабіў Лукашэнка, выціснуўшы ў краіны Эўразьвязу Сьвятлану Ціханоўскую, Паўла Латушку і іншых небясьпечных апанэнтаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Ва ўсёй Расеі прайшлі акцыі пратэсту. Дзясяткі тысяч удзельнікаў, тысячы затрыманых

Але Навальны адным простым рашэньнем вярнуцца паламаў увесь крамлёўскі сцэнар. Прычым дзейнічаў ён ня толькі мужна і самаахвярна, але і тэхналягічна. Апазыцыйны палітык пакінуў Крамлю невялікі выбар (арыштоўваць ці не), прычым любы зь іх — дрэнны для ўладаў. І якраз у гэты момант зьяўляецца фільм пра палац Пуціна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Каманда Навальнага апублікавала расьсьледаваньне пра «палац Пуціна». ВІДЭА

У выніку атрымалася, што Крэмль уласнымі рукамі стварыў з Навальнага народнага героя, пакутніка, які паўстаў пасьля атруты, як фэнікс з попелу.

Калі ацэньваць дзеяньні расейскіх уладаў, то міжволі напрошваюцца паралелі зь Беларусьсю. Калі палітыкі доўгі час знаходзяцца ва ўладзе, то яны трацяць адэкватнасьць, робяць усё больш памылак, штучна ствараючы крызіс. Цяперашнія падзеі ў Расеі вельмі добра ілюструюць тэзіс, што любая рэвалюцыя — вынік нейкіх глупстваў кіроўных колаў. Рэжым Пуціна, як і рэжым Лукашэнкі, зьнішчыў зваротную сувязь з грамадзтвам. У выніку гэтага абодва рэжымы асуджаныя на тое, каб рабіць памылкі, грубыя праколы, самастрэлы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Байдэн даручыў выведцы ЗША сабраць дадзеныя аб атручэньні Навальнага і «варожых дзеяньнях» Расеі

Ва ўмовах інфармацыйнага плюралізму ўлада ўжо ня ў стане навязваць грамадзтву свой парадак дня. Вось фільм пра палац Пуціна за чатыры дні набраў больш за 70 млн праглядаў на YouTube.

Усё разам сфармавала гарачы палітычны кактэйль і ўзарвала сытуацыю. Акцыі пратэсту па ўсёй Расеі 23 студзеня паказваюць, наколькі наэлектрызаваная палітычная атмасфэра ў краіне. Магчыма, у Расеі, як і ў Беларусі, вуліца становіцца трывалым палітычным чыньнікам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Кантраст паміж уласнай беспрасьветнасьцю і пахабнай раскошай правадыра ў стане падарваць сытуацыю», — рэакцыя на «палац Пуціна»

Між тым беларускія дзяржаўныя мэдыя ўспрынялі пратэсты ў Расеі з дрэнна прыхаванай радасьцю. Маўляў, казаў жа Лукашэнка, што арганізаваны Захадам пратэставы выбух у Беларусі насамрэч скіраваны супраць Расеі. Дык вось і пацьверджаньне.

Радасьць афіцыйнага Менску зразумелая. Цяпер беларускі і расейскі рэжымы апынуліся ў адным акопе. Як заўважыў раней Лукашэнка, будзе час, калі нам з Пуціным давядзецца сьпінай да сьпіны стаць і адстрэльвацца. Дык вось, магчыма, такі час набліжаецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Учора — Менск, сёньня — Масква?

У практычным сэнсе гэта азначае, што падтрымка Масквой беларускага рэжыму стане безумоўнай. Пуціну цяпер цяжа будзе штурхаць Лукашэнку да транзыту ўлады ці нейкага дыялёгу з народам. Бо сам Крэмль не ўспрымае расейскі народ як палітычны суб’ект. Дык як ён можа нечага патрабаваць ад Лукашэнкі?

А для грамадзкасьці, якая пратэстуе ў Беларусі, расейскія падзеі сталі стымулам і надзеяй.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

https://svabod1.azureedge.net/a/31066348.html

Валер Карбалевіч

Апошнія навіны