Гарадоцкі раённы суд пакараў

Як распавёў Віктар Быкаў, у канцы лістападу на знак салідарнасці са зняволенымі ўдзельнікамі масавых пратэстаў ён узняў над уласнай сядзібай бел-чырвона-белы сцяг. Палотнішча прычапіў на канец даўгога драўлянага шаста. Відаць было здалёк. Правісеў сцяг да
«Здавалася, вісеў, нікому не замінаў. Аднак, відаць, нехта падказаў. Трэцяга студзеня прыехалі міліцыянты. Мяне ўдома не было, працаваў. Пакінулі позву на вечар, а гэта была нядзеля. Відаць па ўсім, вельмі карцела мяне забраць, бо прайшліся нават па суседзях, распытвалі, ці вяду агітацыю. Паехаў сам у той жа дзень, дый на 10 сутак там і застаўся», — расказаў Віктар Быкаў.
Суд адбыўся 4 студзеня. Быкаў на працэсе шчыра распавёў, што вывесіў сцяг на знак пратэсту супраць парушэння Канстытуцыі, фальсіфікацыі выбараў, супраць гвалту і беззаконня, якое запанавала ў краіне. Удакладніў, што сцяг вісіць ужо больш за месяц.
Суддзя Ганна Гурынава прызнала Віктара Быкава вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства (палічыла сцяг над сядзібай несанкцыянаваным пікетаваннем) і пакарала
Віктар Быкаў паставіўся да такога пакарання па-філасофску:
«Меркаваў, абыдзецца штрафам. Не чакаў прысуду на дзесяць сутак, але сказалі, што па-іншаму ніяк. Можна было ці нельга, але факт такі. Ну, і добра!»
С. Горкі, «Віцебская вясна»