haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

07.01.2015 19:55

2052 прагляда

0 каментароў

Стартавала адкрытае маладзёжнае першынство па лыжных гонках

7 студзеня ў Варабьёвых гарах стартавала адкрытае маладзёжнае першынство Беларусі па лыжных гонках. Першынство праходзіць на новай трасе, але па старой арганізацыйнай схеме.

 З пачатку Новага года Гарадок стаў цэнтрам для маладых лыжнікаў краіны. З 2 па 5 студзеня былі “Алімпійскія дні для моладзі”, у якіх удзельнічалі юнакі і дзяўчынкі 1997-2000 гадоў нараджэння. А з 7 студзеня стартавалі лыжныя спаборніцтва для моладзі.

Сёння адбыліся гонкі на 10 км вольным стылем у мужчын і 5 км для жанчын. У стартах прынялі ўдзел 51 лыжнік. Нягледзячы на тое, што гонкі праходзілі на новай лыжаролернай трасе пакрытай снегам, але падвядзенне вынікаў адбылося па старой схеме слаба разлічанай на аматараў спорту.

Па--першае аматараў спорту было толькі пара дзесяткаў, бо для іх няма ні абсталяваных трыбун, ні ніякіх буклетаў аб спаборніцтвах, ні ніякага сервісу ў выглядзе гарачага чаю ці кавы і г.д.. Па-другое, ніякага ўручэння ўзнагарод на месцы спаборніцтваў не праводзілася, як бы падкрэсліваючы, што лыжнікі змагаюцца толькі дзеля сябе.

Толькі дзяўчына праз мікрафон зачытала папярэднія вынікі стартаў ды на сцяне будынка з’явіліся пратаколы двух стартаў. Трэба адзначыць, што ў мужчынскай гонцы на 10 км трэццяе месца заняў выхаванец Гарадоцкай лыжнай школы Зміцер Якіменка, які саступіў пераможцу крыху болей 40 секунд. І упершыню час праходжання дыстанцыі фіксаваўся электронным таймерам з дакладнасцю да сотых секунды.

Як і ў папярэднія гады, калі не было новай трасы, уручэнне ўзнагарод будзе неведама калі ў гатэлі па вул. Гагарына, дзе размяшчаюцца лыжнікі. Дарэчы нягледзячы на тое, што гатэль быў рэканструіраваны да “Дажынак” у ім па ранейшаму не працуе кафэ і лыжнікі вымушаны харчавацца ў іншых месцах.

Наогул у Гарадку ніякай інфармацыі аб часе і відах лыжных спаборніцтваў моладзі няма. Пры такім арганізацыйным забеспячэнні цяжка разлічваць на рост папулярнасці лыжных спаборніцтваў у Гарадку. І буйнай фантазіяй выглядае жаданне чакаць арганізацыі правядзення ў Гарадку сурьёзных лыжных спаборніцтваў, якія маглі б адпавядаць еўрапейскаму ўзроўню. Яскравым прыкладам узроўня новага спартыўнага аб’екта з’яўляецца тое, што пры ўваходзе на яго ліквідавана ранейшая шыльда.

Аматарам жа лыжнага спорту можам паведаміць наступнае. 8 студзеня ў 11 гадзін павінны адбыцца спрынтарскія гонкі, а ў суботу раніцай адбудуцца мас-старты каля 11 гадзін. Тады магчыма будзе даведацца ці будуць гонкі ў нядзелю 11 студзеня.

Л. Антонаў

Апошнія навіны