haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

09.01.2015 18:59

1380 праглядаў

0 каментароў

Настасся Дубарэзава ў спрынце ўпершыню апынулася на трэцім месцы з канца

Няўдала прайшла спрынтэрская гонка ў Аберхофе для Дубарэзавай, якая не справілася са стральбой, дапусціўшы шэсць промахаў, і хутчэй за ўсё ўпала на апошнім крузе. Гэта ставіць пытанне аб яе месцы ў каманднай эстафеце на наступным этапе ў Рупольдынгу.

У нямецкім Аберхофе завяршылася спрынтэрская гонка на 7,5 кіламетра ў біятланістак. У няпростых умовах надвор’я перамогу атрымала чэшка Вераніка Віткава, якая дапусьціла па памылцы на кожным агнявым рубяжы (1 + 1).

Другой стала італьянка Даратэя Вірэр (0 + 1), а трэцяе месца заняла яшчэ адна прадстаўніца Апенін Ніколь Ганцье (0 + 0).

Лепшай з беларусак сёння была Надзея Скардзіна (0 + 1), якая размясцілася на 9-м радку пратаколу. Дар’я Домрачава шмат часу правяла на першай стральбе і дапусьціла ў дадатак да ўсяго 3 промахі. На другім агнявым рубяжы лідэр нашай каманды прамазала яшчэ раз і заняла ў выніку 18-е месца.

Надзея Пісарава (0 + 3) стала 27-й, Ірына Крыўко (1 + 1) — 28-й, а Анастасія Дубарэзава (4 + 2) — 91-й з 93 біятланістак, якія фінішавалі.

Лідэр агульнага заліку Кайса Макарайнен (2 + 2) фінішавала 20-й.

У нядзелю Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна прымуць удзел у мас-старце.

Агульны залік Кубка свету.

1. Кайса Макарайнен — 443
2. Даратэя Вірэр — 334
3. Валянціна Семярэнка — 330
4. Дар’я Домрачава — 326
5. Карын Аберхофер — 296
... 14. Надзея Скардзіна — 214
... 38. Надзея Пісарава — 68
... 50. Настасся Дубарэзава — 36
... 63. Ірына Крыўко — 13.

Наступны этап Кубка свету пройдзе ў нямецкім Рупольдынгу 14-18 студзеня і будзе таксама складацца з эстафеты, спрынту і мас-старту. Жаночая эстафета адкрые этап 14 студзеня ў 16.30

Л. Антонаў

Апошнія навіны