haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

16.01.2015 19:12

1577 праглядаў

0 каментароў

Настасся Дубарэзава атрымала заліковыя ачкі ў спрынце ў Рупольдынгу

На пятым этапе Кубка свету па біятлону ў спрынтарскай гонке Дарья Домрачава заваявала серабро пры бездакорнай стральбе, а наша зямлячка пасля доўгага перапынку атрымала заліковыя ачкі ў агульны залік

У нямецкім Рупольдынгу адбылася жаночая спрынтарская гонка, якую выйграла маладая нарвежка Фані Хорн. На фінішы Фані захавала перавагу, якую мела пасля другой стральбы перад Домрачавай. Толькі яе перавага скарацілася з 11,8 сек. да 3,4 сек.. На трэццяе месца пасля Дар’і Домрачава паднялася таксама нарвежка Тэры Экхаф, якая дапусціла адзін промах. Лідэр сезона фінка Кайса Макарайнен апынулася толькі на сёмым месцы пры двух промахах.

Наша Настасся Дубарэзава дапусціла толькі па аднаму промаху на кожнай стральбе і заняла 36-е месца, адстаўшы ад пераможцы на 2хв. 2 сек. Надзея Пісарава падзліла 27 месца і адстала ад пераможцы на 1хв.47 сек., а Надзея Скардзіна таксама пры двух промахах апынулася на 45-м месцы.

Пасля гэтай гонкі Домрачава мае 440 ачкоў і скараціла адставанне ў агульным заліку ад Кайсы Макарайнен да 82 ачкоў. Надзея Скардзіна мае 228 ачкоў на 16-м месцы. Дубарэзава атрымала пасля другога этапу ў Хахфільцане за спрынт 5 ачкоў і знаходзіцца на сёння на 52 месцы з 41 ачком. У Надзеі Пісаравай 82 ачка і 42-е месца.

У нядзелю ў Рупольдынгу адбудуцца заключныя гонкі мас-старта, у якіх прыме удзел Дар’я Домрачава і Надзея Скардзіна. Наступны этап Кубка свету адбудзецца ў італьянскім Антхольцы 22-25 студзеня, дзе ў жанчын будзе спрынт — 23.01, гонка пераследу — 24.01 і эстафета 25 студзеня.
Л. Антонаў

Апошнія навіны