haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

17.01.2015 10:30

1748 праглядаў

0 каментароў

Набор у новую групу па кікбоксінгу

З 20 студзеня аб’яўляецца набор у новую групу па кікбоксінгу. Заняткі групы будуць праходзіць у новай зале ФАКа па вул.Гагарына.

Арганізатары заняткаў ад клуба «Нефрыт» запрашаюць дарослых, хлопчыкаў і дзяўчынак з 12 гадоў, з любой фізічнай падрыхтоўкай да новай групы па кікбоксінгу, якая набіраецца на ФАКе па вул. Гагарына.

Трэніроўкі будуць праводзяцца ў новай зале па аўтораках і ў чацвер з 19.30 да 21.00. Першы занятак бясплатны, пры сабе неабходна мець шорты, кеды, майку.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 8 (029) 26 36805 у Рамана Фёдаравіча Колца.

Нагадаем, што перад новым годам прадстаўнікі клуба «Нефрыт» Данііл Булаеў і Яўген Васільеў прынялі ўдзел у першынстве Віцебскай вобласці па кікбоксінгу ў раздзеле К1. Хлопцы занялі другія месцы ў сваіх падгрупах правёўшы відовішныя баі. У паўфінале Яўген Васільеў скончыў бой датэрмінова ударам у печань, а ў фінале саступіў пераможцу першынстваБеларусі па кікбоксінгу.

Л. Антонаў

Крыніца: http://vk.com/public54737607

Апошнія навіны