haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

23.01.2015 19:19

1389 праглядаў

0 каментароў

Дар’я Домрачава заваявала пятую перамогу, а Настасся Дубарэзава трапіла ў гонку праследавання

У італьянскім Антхольцы адбылася спрынтарская гонка ў жанчын, якую пераканаўча выйграла Дарья Домрачава, а наша зямлячка паказала добры ход па лыжне.

Дар’я Домрачава, правёўшы абодва агнявыя рубяжы без промахаў, упэўнена выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы. Гэта пятая перамога беларускі ў гэтым сезоне і шосты п’едэстал запар..

Другое месца заняла лідар агульнага заліку фінка Кайса Макарайнен, якая дапусціла 1 (0 + 1) промах. Яна саступіла Домрачавай 27 секунд. Немка Лаура Дальмайер (0 + 0) паказала трэці вынік.

Паспяховую гонку правяла і Надзея Скардзіна (0 + 0), якая фінішавала на сёмым месцы. Надзея Пісарава (1 + 0) стала 26-й, Ірына Крыўко (0 + 1) — 43-й.

Наша Настасcя Дубарэзава пры двух промаха (0 + 2) апынулася 47-й. Пры гэтым пасля ўдалай стральбы лёжа яна была на 11-м месцы па ходу гонкі.

Але Дубарэзава шмат часу правяла на стойке і дапусціла два промахі. І пры даволі паспяховым бегу — была 22-й сярод усіх біятланістак — апынулася толькі пятай сярод беларусак.

Заўтра для нашай зямлячкі вельмі адказны старт у пасьюце, дзе яна павінна прад’явіць аргументы на сваю карысць для пападання ў нядзельную эстафету. Настасся павінна правесці прыстойную стральбу на чатырох рубяжах, каб адыграць хаця бы чацвёртае месца ў эстафеце ў Ірыны Крыўко. Пажадаем нашай зямлячке ўпэўненасці пры стральбе.

Гонка праследаванне распачнецца заўтра ў 15.30 па беларускаму часу. А пасля Антхольца старты наступнага этапа адбудуцца ў Новы Мяста (Чэхія) 6 лютага.

Л. Антонаў

Апошнія навіны