haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

26.01.2015 14:59

1326 праглядаў

0 каментароў

«Меліяратар» у турніры па міні-футболу наблізіўся да лідэраў.

Гарадоцкі «Меліяратар» дасягнуўшы перамогі ў двух апошніх матчах наблізіўся да лідэраў зімовага турніра па міні-футболу. Гэты турнір на прызы Віцебскага прадпрыемства кацельняў і цеплавых сетак ужо трэцці месяц праходзіць у Віцебску.

У папярэднім туры 17 студзеня «Меліяратар» разграміў «Тарпеда балотнае» з лікам 16:4. Найбольшая колькасць забітых мячэў у Сяргея Куракова і Зміцера Шылы — па чатыры, а ў Вадзіма Васільева — тры.

24 студзеня «Меліяратар», гуляючы без замен, перамог ужо «Славіян» з лікам: 6:3. Хэт-трык у гэтым матчы зрабіў шаснасцацігадовы Віктар Рудоў. Каманда гуляла ў такім складзе: Акімаў, Калтуноў, Самсаненка, Рудоў, Іваноў, Куракоў.

Пасля 9 тураў у «Меліяратара» стала 16 ачкоў і ён падняўся на 6-е месца ў турнірнай табліцы. Трэба адзначыць, што з турніра выбыла каманда «Спутнік» і ўсе матчы з ёй будуць ануляваны. Табліца прадстаўлена без гэтых паправак. У кругавым турніры засталося згуляць па пяць матчэй.

vk.com/club61854723

Л. Антонаў

Апошнія навіны