haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

08.03.2015 14:40

1247 праглядаў

0 каментароў

Дубарэзава паказала лепшы вынік у спрынце сярод беларускіх жанчын

Настасся Дубарэзава заняла 11-е месца ў спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне ў фінскім Канціялахці, апярэдзіўшы Домрачаву і іншых сябровак па камандзе

Жаночая спрынтарская гонка на 7,5 км адбылася 7 сакавіка на чэмпіянаце свету па біятлоне ў фінскім Канціялахці. Гонка праходзіла ў складаных пагодных умовах пры моцным ветры і снезе асабліва на пачатку гонкі, калі стартавалі мацнейшыя біятланісткі. Лідэры сезону Дар’я Домрачава і Кайса Макарайнен дапусцілі па пяць (!) промахаў і апынуліся за межамі дваццаткі адпаведна на 25 і 35 месцах.

У гэтых умовах чэмпіёнкай свету стала францужанка Мары Дарэн-Абэр (0 + 1), якая ў верасні стала маці. Сярэбраны медаль у Веранікі Навакоўскай-Земняк з Польшчы (0 + 0; +9,6), бронзавы — у Валянціны Семярэнка з Украіны (0 + 1; +19,7).

Лепшай з беларускіх спартсменак у гэтых умовах стала Анастасія Дубарэзава, якая стартавала 54-й і заняла 11-е месца. Дубарэзава дапусціла два промахі (1 + 1) і прайграла лідэру 1 мін. 10,6 секунды.

Дар’я Домрачава дапусціла ў суме 5 (1 + 4) промахаў, прайграла лідэру 1 мін. 58,1 секунды і заняла 25-е месца. Надзея Пісарава фінішавала з 50-м часам (1 + 3; 2: 46,0), Надзея Скардзіна стала 70-й (2 + 2; 3: 37,5). Усяго на старт спрынту выйшла 105 біятланістак, двое іх іх не фінішавалі.

Такім чынам сёння ў гонцы пераследу, якая адбудзецца ў 18.00 на БТ-2 наша Настасся Дубарэзва мае шанцы паказаць яшчэ лепшы вынік. У агульным заліку Кубка свету ў Дубарэзавай стала 97 ачкоў і яна паднялася на 49-е месца.

Л. Антонаў

Апошнія навіны