haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

19.03.2015 15:44

1752 прагляда

0 каментароў

Праца на будаўніцтве басейна ў Гарадку вядзецца без вызначэння тэрміна заканчэння

З лістапада мінулага года БУ-38 ААТ «Будтрэст № 9» вядзе будаўніцтва другога пускавога комплекса «ФАКа г. Гарадка», які ў народзе называюць басейнам.

Пашпарт дадзенага аб’екта дае цікавую інфармацыю аб тым, як вядзецца праца на будаўніцтве басейна. Па дадзенаму пашпарту атрымліваецца, што Дзяржбуднагляд толькі 3 верасня 2014 г. даў дазвол на будаўніцтва з лістапада-снежня гэтага аб’екта БУ-38 ААТ «Будтрэст № 9». Адпаведна розная інфармацыя ад уладаў аб тым, што басейн у Гарадку будзе пабудаваны да «Дажынак — 2014» была па меншай меры не сапраўднай, а па прастому кажучы — хлусня. У гэтым жа пашпарце ніяк не пазначаны час завяршэння будаўніцтва аб’екта.

Так, на працягу амаль усяго 2014 года на аб’екце вяліся толькі падрыхтоўчыя працы, якія дазвалялі пабудаваць любы іншы аб’ект на месце другога пускавога комплекса. Толькі зараз ужо бачна, што другім пускавым комплексам на ФАКе будзе басейн. За паўгода працы ўзведзены контуру прыбасейнавых памяшканняў, а таксама контур самога басейна. Наперадзе будаўнікоў чакаюць бетонныя працы каля басейна, а таксама ўзвядзенне сцен вакол басейна.

У залежнасці ад фінансавання праца можа расцягнуцца на два гады ў адпаведнасці з інвестыцыйнай праграмай Віцебскай вобласці на гэты час. А пры ўзнікненні праблемаў па выкананню бюджэта будаўніцтва басейна можа расцягнуцца і далей гэтага двухгадовага тэрміна.

Пад час правядзення Дажынак у Гарадку тагачасны старшыня аблвыканкаму Аляксандр Косінец ставіў задачу аб будаўніцтве лядовай арэны каля ФАКа да сакавіка 2015 года. Толькі як кажуць, гэтыя «напалеонаўскія» планы адкладзены да лепшых часоў і аб пачатку іх ажыццяўлення нічога не вядома.

Леанід Гаравы, фота аўтара

Апошнія навіны