haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

23.03.2015 14:49

1432 прагляда

0 каментароў

У першынстве раёна па міні-футболу пачынаецца фінальная частка

23-25 сакавіка ў 17.30 і 18.30 у спартыўнай зале ФАК па вул. Гагарына адбудуцца гульні фінальнай частцы першынства раёна па міні-футболу

Першынство раёна па міні-футболу выйшла на фінішную прамую. Для вызначэння пераможцаў першынства раёна лепшым камандам пасля папярэдняга этапу трэба будзе правесці па тры гульні.

У фінальную частку выйшлі: «Меліяратар», Водаканал, РАНС, ГДАТК. «Меліяратар» — самая вопытная каманда турніру — атрымала шэсць перамог пры адной нічыёй набрала 19 ачкоў. За «Меліяратарам» шчыльнай групай размясціліся «Водаканал» — 15, РАНС — 14, ГДАТК — 13 ачкоў.

Паспяхова на турніры выступіў дэбютант — каманда «Лосвіда», якая прапусціла менш за ўсіх мячоў, а таксама маладыя гульцы з ДЮСШ, якія даюць адпор і змагаюцца на роўных з дарослымі.

З навін міні-футбола зімовага перыяду варта адзначыць выхад «Меліяратара» у фінальную частку турніру на прызы Віцебскага прадпрыемства кацельных і цеплавых сетак. Пры гэтым у 1/8 фіналу «Меліяратар» ва ўпартай барацьбе перамог ФК «Хмель» з лікам 3: 2. Цяпер у ¼ фіналу нашым футбалістам 28 сакавіка трэба будзе гуляць з другой камандай групавога турніру «Віцязь 101».

Л. Антонаў

Па матэрыялах групы «Прамень» у УКантакце: http://vk.com/luch_gorogok

Апошнія навіны