haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

29.05.2015 09:05

2104 прагляда

0 каментароў

Чэмпіянат Віцебскай вобласці па футболу стартуе па новай формуле

30 мая ў суботу адбудуцца першыя гульні чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе, у якім прымае ўдзел ФК «Прамень» (Гарадок). Усе каманды вобласці сабраны ў адну лігу і дзве падгрупы.

На пасяджэнні выканкама Віцебскай абласной федэрацыі футбола было прынята рашэнне аб змяненні фармату правядзення чэмпіянату вобласці. Першынство будзе праходзіць у два этапы ў адну лігу ў два круга з раз’ездамі. Удзельнікі першынства падзеленыя на дзве зоны па геаграфічным прынцыпе і згуляюць на першым этапе па класічнай сістэме «кожны з кожным».

Група «А»
1. Днепр (Дуброўна),
2. Газавік (Віцебск),
3. Дынама (Лёзна),
4. Камунальнік (Сянно),
5. Прамень (Гарадок),
6. Ніва (Талачын),
7. Багушэўск (Багушэўск),
8. Новалукомль (Навалукомль).
9. Бешанковічы (Бешанковічы)

Група «Б»
1. Мёры (Мёры)
2. Дзвіна-Барс (Верхнядзвінск)
3. Шаркаўшчына (Шаркаўшчына)
4. Лепелька (Лепель)
5. Паставы (Паставы)
6. Докшыцы (Докшыцы)
7. Глыбокае (Глыбокае)
8. Полацкгаз (Полацк)
9. Шуміліна (Шуміліна)

Па чатыры лепшых каманды з кожнай зоны выйдуць у плэй-оф. У чвэрцьфінале першая каманда кожнай групы згуляе супраць чацвёртай каманды іншай групы, другая — з трэцяй. Фінал і матч за трэцяе месца пройдуць на нейтральным полі і будуць складацца з аднаго матчу.

Матчы першага тура запланаваны на 30-31 траўня. Толькі першая гульня ФК «Прамень» будзе праведзена 10 чэрвеня з ФК «Дынама» (Лёзна) у г.п. Лёзна ў 18.30.

Па матэрыялах старонкі Віцебскай абласной федэрацыі футбола: https://vk.com/id179140122
Л. Антонаў

Апошнія навіны