haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

08.06.2015 09:11

1293 прагляда

0 каментароў

Ва ўпартай барацьбе саступілі гасцям

ФК «Прамень» правёў свой першы матч чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболу на сваім поле з ФК "Газавік"(Віцебск) і саступіў 2:4.

Першы матч чэмпіянату футбольная каманда Гарадка павінна была правесці з «Дынама» (Лёзна) 10 чэрвеня ў гасцях, але ў сувязі са зменай календара прыняла на сваім полі моцную каманду «Газавік» з Віцебска. Нагадаем, што ў мінулым сезоне гэтай камандзе «Прамень саступіў тройчы, як у чэмпіянаце вобласці, так і ў матчы Кубка.

І на гэты раз нашы футболісты не здолелі парушыць гэтую чараду паразаў, прапусціўшы напрыканцы матча два гола.

Вось так апісваецца матч на старонцы клуба ў сацыяльнай сетцы Укантакце:

«Па гульні пачалі добра, гулялі на роўных са зборнай Віцебска, прыкладна на 30 хвіліне атрымліваем не апраўданае выдаленне, у канцы тайма забіваем са штрафнога. У пачатку другога атрымліваем 2 галы.
Вось тут выявіўся характар каманды, калі б зламаліся, атрымалі б мех. Але мы ўперліся і забілі яшчэ. У канцы другога тайма яшчэ адно выдаленне (памылка суддзі), недаціснулі і прапусцілі. Дзякуй хлопцам за самааддачу і ўсім хто хварэў за Гарадок !!! »

Прамень (Гарадок) — Газавік (Віцебск) −2-4. Галы: Самарын-2. Склад: Палавінскі — Дашкевіч, Калтуноў, Андрэйчанка, Самсаненка — Шыла, Аўсяннікаў, Самарын, Жогаў — Жарнасек, Мочкін (Рудоў).

Наступныя два матчы ФК «Прамень» правядзе ў гасцях: 10 чэрвеня ў Лёзна, 14 чэрвеня з "Нівай"(Талачын), а 20 чэрвеня ў 12 гадзін прыме на сваім полі ФК "Камунальнік«(Сянно).

Л. Антонаў

Паводле інфармацыі групы ФК «Прамень» http://vk.com/club59713727, фота — там.

Апошнія навіны