haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

15.06.2015 09:30

1372 прагляда

0 каментароў

Нашы футбалісты дабіліся валявой перамогі ў гасцях з буйным лікам

У чэмпіянаце Віцебскай вобласці па футболу ФК «Прамень» у суботу перамог у Талачыне мясцовы клуб «Ніва» з буйным лікам 6:2.

Суботні матч у гасцях для ФК «Прамень» падзяліўся на дзве няроўныя часткі: у першыя паўгадзіны нашы футбалісты праваліваліся ў абароне і прапусцілі два мячы, а ў другой частцы на працягу гадзіны накіравалі ў браму гаспадароў шэсць мячэй.

Наогул да 31 хвіліны першага тайма лік мог быць і 3:0 на карысць гаспадароў, калі б на 12 хвіліне яны рэалізавалі пенальці. А так гаспадары намаганнямі Арцёма Свяцкага і Алега Кавалёва на 31 хвіліне павялі з лікам 2:0.

Але гэты «халодны душ» у першыя паўгадзіны гульні толькі дадаў імпэту нашым футболістам. Яўген Самарын праз дзве мінуты забіў першы гол, а на 37 хвіліне ўжо зраўняў лік. Прайшло яшчэ дзве хвіліны і Віталь Самсаненка вывеў «Прамень» наперад — 3:2.

Пасля перапынку Яўген Самарын, Вячэслаў Мочкін і Ілля Жарнасек зрабілі лік непрыстойным для гаспадароў: 6:2.
Трэнер гарадоцкіх футбалістаў Сяргей Куракоў так пракаментаваў гульню на старонцы клуба УКантакце: «Пачатак гульні не атрымалаўся, пры роўнай гульні не забілі сваё і праваліліся ў абароне, прыкладна за 10 хвілін прапусцілі 2 галы, плюс Ніва ня забіла пенальці. Як бы шок !!! Але мы крыху перабудаваліся ў абароне і тут спрацаваў наш джокер-Самарын, далей ўзялі мяч пад кантроль, дапамагло выдаленне ў суперніка і мы давялі гульню да лагічнага канца, забіўшы яшчэ. Сёння мы былі мацнейшыя! З перамогай Каманда !!!»

НІВА (Талачын) — ПРАМЕНЬ (Гарадок) — 2: 6 (2: 3)

13 чэрвеня 2015г. 12.00. Талачын.

ПРАМЕНЬ: Хацько, Дашкевіч, Іваноў, Галуза, Калтуноў, Самсаненка, Шыла (Васільеў), Аўсяннікаў (Ляснічы), Самарын, Жарнасек, Мочкін.

Галы: 1: 0 — Свяцкі Арцём (19). 2: 0 — Кавалёў Алег (31). 2: 1 — Самарын Яўген (33). 2: 2 — Самарын Яўген (37). 2: 3 — Віталь Самсаненка (39). 2: 4 — Самарын Яўген (51). 2: 5 — Вячэслаў Мочкин (58). 2: 6 — Жарнасек Ілля (87).
На 12-й хв. Гурын (Ніва) не рэалізаваў пенальці.

Галявыя перадачы: Самарын −1, Жарнасек — 2.

Л. Антонаў

Апошнія навіны