haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

04.12.2015 14:44

1625 праглядаў

0 каментароў

Настасся Дубарэзава ў першай гонцы сезона паказала выдатную стральбу і найлепшы вынік у індывідуалцы

3 снежня ў швецкім Эстэрсундзе Дубарэзава разам з Надзеяй Скардзіна ( 6-е месца) закрыла ўсе 20 мішэняў на чатырох агнявых рубяжах і заняла 12-е месца ў індывідуальнай гонцы на 15 км. Гэта яе лепшы паказчык у індывідуальных гонках за час выступленняў у біятлоне.

У чацвер індывідуальнай гонкай адкрыўся біятлонны сезон у жанчын у залік Кубка свету па біятлону. Наша Настасся Дубарэзава стартавала пад 12 нумарам — першай з беларускіх біятланістак і выклікала пазітыўныя эмоцыі выдатнай стральбой па ўсіх 20 мішэнях. Падобнага выніку Дубарэзава не мела ні разу за весь час сваёй біятлоннай карьеры. У выніку на фінішы гонкі наша зямлячка заняла высокае 12-е месца сярод 101 біятланісткі, апярэдзіўшы Кайсу Макарайнен, усіх расійскіх біятланістак і атрымаўшы 29 ачкоў у залік Кубка свету.

Нацыянальны спартыўны партал by.tribuna.com так ацаніў гонку Дубарэзавай: «Дуборезова вообще едва не выдала лучшую гонку в жизни. Если бы прибавила к идеальной стрельбе хоть чуточку скорости, тогда бы точно выдала. Похоже, бывшая лыжница летом настолько уделила внимание точности, что абсолютно позабыла про бег по дистанции. На лыжне Дуборезова показала лишь 52-й результат и уступила лучшей по этому показателю — Дорен Абер — 3:25. Это пропасть, конечно же.»

Выйграла ж індывідуальную гонку італьянская біятланістка Даратэя Вірэр, якая прайшла ўсе рубяжы без промахаў і на 14 секунд апярэдзіла францужанку Мары Дарэн-Абэр (0 + 2 + 0 + 0). Трэцяе месца заняла ўкраінка Алена Підгрушная (0 + 0 + 0 + 0) якая вярнулася ў біятлон, адстаўшы ад пераможцы на 37 секунд.

Лепшай з беларусак стала Надзея Скардзіна (0 + 0 + 0 + 0), якая паказала шосты вынік. Ірына Крыўко (1 + 1 + 0 + 1) стала 22-й, Надзея Пісарава (1 + 0 + 0 + 2) — 50-й, Дар’я Юркевіч (1 + 0 + 1 + 2) — 59-й, Крысціна Ільчанка (2 + 2 + 0 + 1) — 69-й.

Застаўшыяся гонкі пройдуць у выхадныя: у суботу мужчыны і жанчыны прымуць удзел у спрынце адпаведна ў 14.30 і 17.30, а ў нядзелю гонкі ў пераследзе тэлебачанне пакажа ў 13.00 і 15.30.

Л. Антонаў

Апошнія навіны