haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

18.12.2015 19:05

1537 праглядаў

0 каментароў

Настасся Дубарэзава пасля спрынту ніяк не можа патрапіць у гонку пераследу.

На ўсіх трох этапах Кубка свету па біятлону ў Эстэрсундзе, Хахфільцане і Паклюцы наша зямлячка Дубарэзава ніяк не здолела патрапіць у групу 60-ці мацнейшых біятланістак, каб стартаваць у пасьюце.

Пісаць сумна пра Настассю Дубарэзаву ніяк не выпадае, але яе ход па лыжне і доўгі час на стральбе не можа не выклікаць шматлікія пытанні пра далейшы лёс ужо ў гэтым сезоне. І гэта пры тым, што ў першай гонцы сезону Настасся паказала свой лепшы вынік у індывідуальнай гонке на 20 км, дзе была 12-й пры бездакорнай стральбе.

Толькі пасля гэтага выдатнага старта ўсе наступныя спрынтарскія гонкі на трох этапах пакінулі Настассю без заліковых ачкоў і магчымасці стартаваць у пасьютах. Гэта было ў Эстэрсундзе, дзе яна ў спрынце было 65-й не дацянуўшы да 60-га месца 5 секунд. На наступным этапе ў Хахфільцане Дубарэзава стала 74-й не дацянуўшы да 60-га месца ўжо 18 секунд пры двух промахах на стойцы і правёўшы на стральбе амаль больш усіх часу: саступіла 36 секунд самай хуткастрэльнай біятланістке.

І вось сёння ў спрынце ў славенскай Паклюке Настасся Дубарэзава стала 82-й пры двух промахах на лёжцы, саступіўшы 60-й біятланістке амаль мінуту — 55 секунд. Астатнія пяць беларускіх біятланістак патрапілі ў 60 мацнейшых, якія заўтра працягнуць змаганне ў гонцы пераследу. Пры гэтым Надзея Скардзіна — 21-е месца і Надзея Пісарава — 40-е месца атрымалі заліковыя ачкі, а ў Ірыны Крыўко ( 43-е), Ганны Сола (46-е), Дарьі Юркевіч (56-е) заўтра будзе магчымасць у пасьюце палепшыць свае вынікі.

Выйграла ж спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету па біятлоне ў славенскай Паклюцы францужанка Мары Дарэн-Абэр, якая і стала лідэрам сезону ў жанчын.

Дарэн-Абэр пакінула другую стральбу трэцяй, але па ходзе апошняга круга апярэдзіла немак Лауру Дальмайер і Францыску Хільдэбранд, якія занялі ў выніку другое і трэцяе месцы адпаведна. Усе прызёры прайшлі агнявыя рубяжы без промахаў.

Пасля стартаў у Паклюке на Кубке свету пачынаюцца калядныя вакацыі, якія працягнуцца аж да 7 студзеня, калі ў нямецкім Аберхофе стартуе чарговы этап Кубка свету. Гэтыя вакацыі мусіць апошняя магчымасць для Дубарэзавай палепшыць свае фізічныя кандыцыі, каб не прайграваць бег па лыжне ў біятлонных гонках.

Л. Антонаў

Апошнія навіны