haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

09.01.2016 09:15

1817 праглядаў

0 каментароў

Два каткі ў Гарадку запрашаюць аматараў пакоўзацца на лёдзе

З Новага года ў райцэнтры дзейнічае два катка для аматараў здаровага ладу жыцця, дзе магчыма ўзяць напракат канькі. У марозную пагоду на іх працягваюць нарошчваць лёд.

На праваслаўнае Ражство 7 студзеня працягвалася нарошчванне лёду на катках каля Гарадоцкага прафесійна-тэхнічнага каледжа па вуліцы Баграмяна. Пры гэтым у гэтым годзе акрамя хакейнай пляцоўкі створана лядовая пляцоўка і побач, дзе таксама магчыма пакоўзацца на каньках, калі на асноўнай гуляюць у хакей.

У гэты ж дзень вялікай папулярнасцю карыстаўся каток каля гатэля «Спартыўны Гарадок» па вул. Гагарына. Пасля яго ачысткі ад снегу тут сабралася больш трыццаці аматараў пакоўзацца на лёдзе. Гэтаму спрыяе і непасрэдны пракат канькоў на ФАКу, дзе магчыма за 20 000 рублёў на гадзіну набыць для коўзання канькі.

Для катання вечарам тут уключаецца святло каля гатэля, якога з большага хапае і для катання ў цёмны час сутак.

Л. Антонаў

Апошнія навіны