haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

10.01.2016 08:50

1326 праглядаў

0 каментароў

У Рупольдынгу Дубарэзава ўпершыню ў сезоне трапіла ў гонку пераследу, але ў гэтай гонцы яе падвяла стральба стоя

На паслякалядным этапе Кубка свету па біятлону ў нямецкім Рупольдынгу наша зямлячка Настасся Дубарэзава ўпершыню ў сезоне заваявала права стартаваць у гонцы пераследу. Толькі гэты старт не прынёс ёй заліковых ачкоў.

8 студзеня стартаваў этап Кубку свету па біятлону пасля трох тыднёвага перапынку. Гэты перапынак пайшоў на карысць Настассі Дубарэзавай, якая палепшыла свае фізічныя кандыцыі значна дадаўшы ў хуткасці. У спрынтарскай гонцы, дзе яна стартавала пад № 40, пасля стральбы лёжа Настасся была 11-ай сярод мацнейшых біятланістак свету.

Але дзве кулі ў малако на стральбе стоя значна пагоршылі яе спрынтарскі вынік — Дубарэзава апынулася на 38-й пазіцыі ўпершыню заваяваўшы ў гэтым сезоне права на гонку пасьют.

Выйграла жа спрынт нямецкая біятланістка Францыска Хільдэбранд. Усяго 0,3 секунды ёй саступіла лідар агульнага заліку чэшка Габрыэла Саўкалава, а замкнула прызавую тройку фінка Кайса Мякярайнен. Больш за ўсіх, мабыць, павінна быць крыўдна Габрыэле Саўкалавай, якая страціла каля 3-5 секунд на першым агнявым рубяжы, калі зачапілася лыжнай палкай за кілімак. У выніку на фінішы ад перамогі чэшку аддзялілі нікчэмныя 0,3 секунды.

Лепшая сярод беларусак Дарья Юркевіч пазбегла промахаў у стральбе і апынулася на 22-м месцы.

9 студзеня ў пасьюце лепшай была таксама немка. Лаура Дальмайер выйграла гонку пераследу, здолеўшы на апошнім крузе аперадзіць чэшку Саўкалаву. Дальмайер стартавала чацвёртай і дапусціла адзін (0 + 0 + 1 + 0) промах, і на сем секунд апярэдзіла лідэра агульнага заліку Габрыэлу Саўкалаву (0 + 0 + 0 + 1). Трэцяе месца заняла італьянка Даратэя Вірэр (0 + 1 + 0 + 1).

Лепшай з беларусак зноў была Дар’я Юркевіч (0 + 0 + 1 + 0), якая паказала 27-ы вынік пры 22-й стартавай пазіцыі. Ірына Крыўко (0 + 1 + 1 + 0) паднялася з 45-га месца на 43-е, а Настасся Дубарэзава (0 + 0 + 2 + 2) (чатыры промахі на стойцы) апусцілася з 38-й пазіцыі на 44-ю. Лідэр нашай каманды Надзея Скардзіна на старт не выйшла.

Сёння этап Кубка свету завершыцца масавым стартам. Адзінай беларускай, адабраўшыся ў 30 лепшых з’яўляецца Надзея Скардзіна, якая размяшчаецца на 16-м месцы ў агульным заліку.

Наступны пяты этап Кубку свету таксама адбудзецца щ Рупольдынгу і стартуе 13 студзеня. На гэтым этапе будзе другая індывідуальная гонка сезона, мас-старты і эстафеты.

Л. Антонаў

Фота з сайта: http://biathlon.by

Апошнія навіны