haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

11.01.2016 16:36

1267 праглядаў

0 каментароў

Юныя футбалісты Гарадка перамаглі на калядным турніры па міні-футболу

На навагоднім турніры па міні-футболу на прызы Лукомльскай ГРЭС каманда ДЮСШ з Гарадка стала пераможцай.

На навагоднім турніры турніры па міні-футболу на прызы Лукомльскай ГРЭС нашы юныя футбалісты каманды з ДЮСШ (Чашнікі) — 4-2, ДЮСШ (Навалукамль) — 6-2 і згулялі ў нічью з камандай з г.п. Крупкі Мінскай вобласці — 6-6

Найбольшую колькасць галоў забіў Данііл Пушкоў — 8, які быў таксама прызнаны лепшым абаронцам турніру. Яшчэ шэсць галоў забіў Міхасёнак, а Шчурэвіч — два.

Каманда выступала на турніры пад кіраўніцтвам свайго трэнера Сяргея Куракова ў наступным складзе: Геаргадзе, Максімаў, Пушкоў, Рудзічэнка, Баркоў, Шчурэвіч, Міхасёнак, Акімаў, Субач.

Л. Антонаў

Крыніца матэрыяла і фота : https://vk.com/luch_gorogok

Апошнія навіны