haradok.info

Інфармацыйны партал

Сацыяльныя сеткі:

Навіны Гарадка Спорт

28.01.2016 10:15

1366 праглядаў

0 каментароў

У суботу адбудзецца спартыўнае свята «Гарадоцкая лыжня — 2016»

30 студзеня ва ўрочышчы «Вараб’ёвы горы» на раённае спартыўнае свята «Гарадоцкая лыжня — 2016». На свяце будуць не толькі лыжныя гонкі з іншымі спаборніцтвамі, але і святочная канцэртная праграма і выяздны гандаль.

30 студзеня 2016 года ў 9.30 ва ўрочышчы «Вараб’ёвы горы» распачнецца раённае спартыўнае свята «Гарадоцкая лыжня — 2016», якое ўрачыста плануецца адкрыць у 9.45.

У праграме свята спаборніцтвы сярод каманд прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў раёна ў лыжнай эстафеце, а таксама індывідуальныя лыжныя гонкі. Акрамя гэтага аматарам здаровага ладу жыцця прапануюцца выявіць мацнешых у перацягванне ліны, армрэслінгу, гіравым спорту, дартсу і шашках.

Адначасова са спартыўнымі спаборніцтвамі будзе прадстаўлена канцэртная праграма творчых калектываў і салістаў Гарадоцкага гарадскога Дома культуры.

На працягу свята будзе арганізавана работа гандлёвых кропак.

Л. Антонаў

Апошнія навіны